рускі падарожнік. цвярскі купец. У 1466—72 зрабіў падарожжа з гандл. мэтай у Персію, потым у Індыю, дзе пражыў амаль 3 гады. На зваротным шляху наведаў афр. бераг (Самалі), Маскат у Аравіі. Турцыю, ВКЛ. У дзённіку дакладна і рознабакова апісаў мясціны, дзе пабываў. Яго падарожныя запіскі — літ. помнік, каштоўны дакумент па гісторыі і геаграфіі Індыі 15 ст.
Тв.:
Хождение за три моря Афанасия Никитина, 1466—1472 гг.М., 1960.
Літ.:
Виташевская М.Н. Странствия Афанасия Никитина. М., 1972.
амерыканскі дырыжор. Паляк па паходжанні. Вучыўся ў Каралеўскім муз. каледжы ў Лондане, атрымаў ступень бакалаўра муз. мастацтва ў Каледжы каралевы ў Оксфардзе (1903). З 1905 жыў пераважна ў ЗША. Кіраваў Філадэльфійскім (1912—36). Х’юстанскім (1949—60), Амер. (Нью-Йорк, 1961—73) сімф. аркестрамі. Прапагандаваў музыку 20 ст., у т. л. С.Рахманінава, С.Пракоф’ева, М Мяскоўскага. Здымаўся ў кіно.
Тв.:
Рус.пер. — Музыка для всех нас.М., 1963.
Літ.:
Птица К. Три «мимолетности» // Сов. музыка. 1980. № 4.
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Нацыянальнай АН ЗША (1972). Скончыў Карнельскі ун-т (1954). З 1957 праф. розных ун-таў ЗША, з 1973 — Гарвардскага ун-та. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, тэорыі гравітацыі, касмалогіі. Незалежна ад А.Салама прапанаваў адзіную мадэль слабага і эл.-магн. ўзаемадзеяння (тэорыя Вайнберга—Салама), выказаў гіпотэзу глюонаў. заклаў асновы кіральнай дынамікі — новага кірунку ў тэорыі элементарных часціц. Нобелеўская прэмія 1979.
Тв.:
Гравитация и космология. М., 1975;
Единые теории взаимодействия элементарных частиц // Успехи физ. наук. 1976. Т. 118, вып. 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ Мікалай Піліпавіч (19.9.1803, Масква — 10.4.1864),
рускі пісьменнік. Муж К.К.Паўлавай. Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча (1821), Маскоўскі ун-т (1825). Заснавальнік і рэдактар газ. «Русские ведомости» (1863—64). Друкаваўся з 1822. У 1831 апубл. першыя ў Расіі пераклады з А.Бальзака. Адзін з пачынальнікаў рус. сацыяльна-псіхал. аповесці: зб-кі «Тры аповесці» (1835; забаронены), «Новыя аповесці» (1839). Аўтар вершаў, апавяданняў, крытычных і публіцыстычных артыкулаў і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку М.Глінкам, А.Даргамыжскім і інш.
Тв.:
Соч.: Три повести. Новые повести. Стихотворения. Статьи. М., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ХМАН (Bachmann) Інгеборг (25.6.1926, г. Клагенфурт, Аўстрыя — 17.10.1973),
аўстрыйская пісьменніца. У 1945—50 вучылася ў Грацкім, Інсбрукскім, Венскім ун-тах. Д-р філасофіі (1950). Аўтар зб-каў вершаў «Адтэрмінаваны час» (1953), «Покліч Вялікай Мядзведзіцы» (1956), зб-каў апавяданняў «Трыццаты год» (1961), «Сінхронна» (1972), рамана «Маліна» (1971), эсэ, нарысаў. Пісала лібрэта для балетаў і опер Г.Генцэ, радыёп’есы: «Панскі двор» (1954), «Цыкады» (1955), «Добры бог з Манхатана» (1958). Яе лірыка сімвалічная, вытанчаная, са складанай метафарычнасцю, аднак стыль ясны, просты, строгі. Героі Бахман дзёрзкія, упартыя, поўныя пошукаў і супярэчнасцяў. Яны бунтуюць супраць багоў, лёсу, сац. умоў.
Тв.:
Рус.пер. — Три дороги к озеру: Повесть и рассказы. М., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЮ́ЙГЕНС (Huygens) Крысціян (14.4.1629, г. Гаага, Нідэрланды — 8.6.1695),
нідэрландскі фізік, механік, матэматык і астраном. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1663) і Парыжскай АН (1966). Вучыўся ва ун-тах Лейдэна (1645—47) і Брэда (1647—49). У 1665—81 працаваў у Парыжы. Сфармуляваў асновы хвалевай тэорыі святла (гл.Гюйгенса—Фрэнеля прынцып), даследаваў рух цел пад дзеяннем удару, вывеў формулу цэнтраімклівага паскарэння. Вынайшаў маятнікавы гадзіннік (1657), удасканаліў падзорную трубу, адкрыў кольцы Сатурна і яго спадарожнік Тытан. Сканструяваў акуляр (акуляр Гюйгенса), вызначыў (з Р.Гукам) пастаянныя пункты тэрмометра (пункт раставання лёду і пункт кіпення вады).
Тв.:
Рус.пер. — Трактат о свете... М.; Л., 1935;
Три мемуара по механике. [Л.], 1951.
Літ.:
Франкфурт У.И., Френк А.М. Христиан Гюйгенс, 1629—1695. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЛА́МАЎ Валерый Барысавіч (14.1.1948, Масква — 27.8.1981),
расійскі спартсмен (хакей з шайбай). Засл. майстар спорту (1969). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т. З 1967 нападаючы каманды ЦСКА, у 1969—79 член зборнай каманды СССР. Чэмпіён XI (1972, г. Сапара, Японія) i XII (1976, г. Інсбрук, Аўстрыя) зімовых Алімп. гульняў, сярэбраны прызёр XIII зімовых Алімп. гульняў (1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША). Чэмпіён свету (1969—71, 1973—75, 1978, 1979), сярэбраны (1972, 1976) і бронз. (1977) прызёр. Чэмпіён Еўропы (1969, 1970, 1973—75, 1978, 1979), сярэбраны (1971, 1972) і бронз. (1976, 1977) прызёр. Чэмпіён СССР (1968, 1970—73, 1975, 1977—81).
Літ.:
Три скорости Валерия Харламова / Авт.-сост. Б.Левин. 2 изд. М., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУХНО́Ў Рыгор Маркавіч (15.10.1908, в. Шамкі Крупскага р-на Мінскай вобл. — 26.11.1986),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1966), праф. (1967). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Удзельнік Вял.Айч. вайны. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1934). У 1934—38 настаўнічаў у Барысаве. З 1946 -выкладаў у БДУ. Даследаваў гісторыю Германіі і сав.герм. адносіны ў 1-й пал. 20 ст.
Тв.:
Германский вопрос на Лондонской репарационной конференции (16 июля — 16 августа 1924 г.). Мн., 1959;
Революционный подъем в Германии (конец 1918 — середина 1921 г.). Мн., 1963;
Классовая борьба в Германии в 1922—1923 гг.Мн., 1969;
Поучительные уроки истории: Три советско-германские договора (1922—1926 гг.). Мн., 1979;
Рапалло в действии: Из истории советско-германских отношений (1926—1929 гг.). Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УАЙТ (White) Патрык Віктар Мартындэйл (28.5.1912, Лондан — 30.9.1990),
аўстралійскі пісьменнік. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1935). Дэбютаваў у 1935. Аўтар раманаў «Шчаслівая даліна» (1939), «Жывыя і мёртвыя» (1941), «Дрэва чалавечае» (1955), «Фос» (1957), «Седакі калясніцы» (1961), «Амулет» (1966), «Вівісектар» (1970), «Вока буры» (1973), «Пояс цнатлівасці» (1976), «Пра многае ў адным» (1986), а таксама п’ес, зборнікаў апавяданняў і аповесцей, вершаў, аўтабіягр.кн. «Трэшчыны ў шкле» (1981), у якіх англ. рэчаіснасць, жыццё і норавы аўстралійцаў, праблемы мастака і мастацтва, жыцця і смерці, чалавека і прыроды, прыгожага і пачварнага, велічнага і пакутнага. Яго творы адметныя маштабнасцю сюжэтаў, каларытнасцю персанажаў, прытчавасцю, насычаны складанымі метафарамі і алегорыямі. Нобелеўская прэмія 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮМА́ (Dumas) Аляксандр, Дзюма-сын (Dumas fils; 28.7.1824, Парыж — 27.11.1895), французскі пісьменнік. Чл.Франц. акадэміі (з 1874). Пазашлюбны сын А.Дзюма. Дэбютаваў зб. вершаў «Грахі юнацтва» (1847). Аўтар раманаў «Дама з камеліямі» (т. 1—2, 1848; прататыпам гал. гераіні паслужыла франц. актрыса Мары Дзюплесі), «Доктар Серван» (т. 1—2, 1849), «Тры моцныя мужчыны» (т. 1—4, 1850) і інш. Вядомасць прынесла драма «Дама з камеліямі» (паводле аднайм. рамана, паст. 1852; на яе сюжэт нап. опера Дж.Вердзі «Травіята»). У інш. п’есах, што суправаджаў у друку вял.тэарэт. прадмовамі, сцвярджаў непахіснасць асноў сям’і і грамадства; быў прыхільнікам разводу, выступаў у абарону правоў пазашлюбных дзяцей, патрабаваў павагі да жанчыны ў сям’і (п’есы «Паўсвет», 1855, «Незаконны сын», 1858, «Жонка Клода», 1873, «Чужаземка», 1876, і інш.).