Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНА́ЛЬНАСЦЬ,
1) у мове вышыня; галоснага гука, характэрная для яго параўнання з іншым.
2) У музыцы дакладнае вышыннае размяшчэнне гукаў ладу. Назва пэўнай Т. складаецца з абазначэнняў тонікі і ладу (ля мажор A-dur, скарочана A; фа-дыез мінор ці fis-moll; скарочана fis). У сучаснай гука-.вой сістэме тонікай можа служыць кожны з 12 гукаў актавы, адпаведна кожны лад можа быць рэалізаваны ў 12 Т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. modulatio мернасць) у музыцы, змена танальнасці з перамяшчэннем танальнага цэнтра — тонікі. Паняцце М. найб. часта звязваюць з гукавышыннымі адносінамі. Асн. віды М. — танальная (змена вышыннага становішча тонікі) і ладавая (змена нахілення). Сярод разнавіднасцей танальнай М. найб. пашырана функцыянальная М., калі пераход у новую танальнасць адбываецца праз пераасэнсаванне ступеневага значэння прамежкавага (агульнага) акорда, выбар якога рэгулюецца гарманічнай роднасцю танальнасцей. Новая танальнасць устанаўліваецца характэрным для яе гарманічным зваротам, які ўключае мадулюючы акорд з альтэрацыяй, адпаведнай новай танальнасці. У залежнасці ад месца ў форме і ступені замацавання новай тонікі вылучаюць М. дасканалую (з канчатковым ці адносным замацаваннем новай танальнасці) і недасканалую (замацоўваецца менш устойліва). Да недасканалай М. адносяцца адхіленне (са зваротам у асн.танальнасць) і праходная М. (з далейшым мадуляцыйным рухам). Спецыфічную выразнасць мае энгарманічнаяМ., звязаная з лаканізмам мадуляцыйнага моманту і раптоўнасцю пераключэння ў новую танальнасць; пераход пры ёй адбываецца за кошт энгарманічнага пераасэнсавання структуры агульнага акорда. Для мелодыка-гарманічнай М. характэрна сувязь танальнасцей з дапамогай плаўнага голасавядзення без агульнага акорда, для меладычнай М. — праз аднагалосую звязку. Увядзенне новай танальнасці без падрыхтоўкі, непасрэдным зацвярджэннем тонікі — якасць М.-супастаўлення. М. можна лічыць і ўсякую змену структуры сродкаў муз. выразнасці, у т. л. формы, жанру, фактуры, метра і інш. М. — важны формаўтваральны сродак, які ўплывае на дынамічныя працэсы і цэласнасць формы, узбагачае маляўніча-выразны бок гармоніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБДАМІНА́НТА (ад суб... + дамінанта),
у музыцы, назва IV ступені гамы; у гармоніі — назва акордаў, што ўтвараюцца на гэтай ступені, а таксама функцыі, якая ўключае акорды на IV, II, II нізкай, VI ступенях. У танальна-функцыян. сістэме гармоніі выяўляецца ўзаемасувязь С. (пазначаецца лац. літарай S), тонікі (T), дамінанты (D).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСПАЗІ́ЦЫЯў музыцы,
разнавіднасць адаптацыі муз. твора (вак., хар., інстр.) спосабам адэкватнага яго перанясення ў інш.танальнасць з мэтай выбару зручнай тэсітуры ці дыяпазону для выканаўцы. У выніку Т. адбываюцца гукавышынныя змены муз. матэрыялу (ноты, гукі) на любы інтэрвал (акрамя актавы) уверх або ўніз адносна асн. танальнасці арыгінала. Можа быць Т. партыі якога-н. інструмента (гл.Транспануючыя музычныя інструменты). Т. дазваляе пашырыць рэпертуар у вак., харавой, інстр. музыцы за кошт адаптацыі твораў, напісаных для інш. відаў і жанраў муз. мастацтва. З Т. цесна звязаны паняцці інструментазнаўства, інструментоўка, транскрыпцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЯ́ТАЎ Юрый Васілевіч (1.2.1929, г. Калуга, Расія —24.8.1997),
бел. кінарэжысёр дакументальнага кіно. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1961). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Творчай манеры Л. ўласцівы лірычная танальнасць, імкненне да натуральнасці, выкарыстанне шырокага дыяпазону жанрава-стылістычных сродкаў. Жыццё Беларусі, праблемы сучаснай вёскі ў фільмах «Мы з Беларусі» (1974), «Зямля мая — лёс мой» (1978; з Р.Ясінскім), «Бацькоўскае поле» (1979), «Асабісты гектар» (1982), «Круглы год» (1984). Паставіў таксама фільмы: «Паляванне са старым сабакам» (1968), «Лілія — дачка Геаргіцы» (1971), «Мужчынскія галасы» (1973), «Іван Мележ» (1977), «Лятаючы Якаў» (1980) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ДА (італьян. coda ад лац. cauda хвост),
1) у музыцы — дадатковы, заключны раздзел у муз. творы ці ў яго самаст. частцы, дзе канчаткова замацоўваецца гал.танальнасць і абагульняецца тэматычны матэрыял. Часам у К. далей распрацоўваюцца асн. тэмы твора і ўводзяцца новыя. Звычайна К. пачынаецца пасля заключнай кадэнцыі.
2) У паэтыцы — звышсхемныя дадатковыя словы ці радкі ў цвёрдых формах верша, напр. у санеце — больш за 14 радкоў, у трыялеце — за 8. У шырокім значэнні — заключная ч. складанай страфы, якая адрозніваецца ад асноўнай размяшчэннем рыфмаў, колькасцю стоп ці інш. прыкметамі. Звычайна К. — найб. важныя па думцы выказванні, што канцэнтруюць асн. сэнс папярэдніх радкоў, таму яны часта набываюць сцісласць і дакладнасць афарызма (у К. нярэдка знаходзіцца пуант).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЕН (Goyen) Ян ван (13.1.1596, г. Лейдэн, Нідэрланды — 27.4.1656),
галандскі жывапісец і афартыст, адзін са стваральнікаў галандскага рэалістычнага пейзажа. Вучыўся ў Харлеме ў Э. ван дэ Велдэ (1616—17), зазнаў яго ўплыў. Працаваў у Лейдэне і Гаазе. Пісаў лірычныя пейзажы з відамі галандскіх рэчак, маленькіх гарадкоў і вёсак на іх берагах. Імкнучыся да стварэння паэтычна абагульненага вобраза галандскай зямлі, часта выкарыстоўваў нізкую лінію гарызонта, тонка перадаваў празрыстасць ці вільготнасць паветра («Дзюна», 1629, «Калодзеж каля хаціны», 1633; «Рака Ваал каля Неймегена», 1640-я г., «Вусце ракі», 1655, і інш.). Яго жывапіснай манеры ўласціва мяккая танальнасць каларыту, заснаванага на тонкіх пераходах зеленавата-шэрых і светла-карычневых адценняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧЫ́ЗМ, прамянізм,
кірунак у рус. авангардным жывапісе пач. 20 ст. Узнік у 1909 пасля экспазіцыі на выстаўцы Маскоўскага т-ва свабоднай эстэтыкі карціны М.Ларыёнава «Шкло». У 1910—14 да метаду Л. далучыліся Д.Бурлюк, У.Бурлюк, Н.Ганчарова, К.Зданевіч і інш. Сутнасць Л. выкладзена ў 1911 у аднайм. маніфесце Ларыёнава (апубл. ў 1913). Мастакі ставілі за мэту вывесці карціну па-за прастору і час у «чацвёртае вымярэнне» і сцерці межы паміж карціннай плоскасцю і натурай. У творах лучыстаў выяўляўся не сам прадмет, а адбітыя ад яго паверхні светлавыя промні, якія ўмоўна перадаваліся на плоскасці карціны каляровымі лініямі. Іх танальнасць і інтэнсіўнасць павінны былі надаваць сэнс новым формам.
Літ.:
Ларионов М. Лучизм. М., 1913;
Неизвестный русский авангард в музеях и частных собраниях. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРУСЕ́ЎСКІ Сяргей Паўлавіч (23.12.1908, С.-Пецярбург — 12.11.1974),
расійскі кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1951). Скончыў Ленінградскі ін-твыяўл. мастацтваў (1935). У кіно з 1935, з 1950 на кінастудыі «Масфільм». Працаваў з рэжысёрамі У.Пудоўкіным, Ю.Райзманам, Р.Чухраем, М.Калатозавым і інш. Зняў фільмы: «Як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам» (1941), «Сельская настаўніца» (1947), «Кавалер Залатой Зоркі» (1951), «Вяртанне Васіля Бортнікава» (1953), «Сорак першы» (1956), «Ляцяць жураўлі» (1957, Гран-пры на 11-м Міжнар. кінафестывалі ў Канах), «Неадпраўленае пісьмо» (1960), «Я — Куба» (1964). Для яго работ характэрны жывапісная трактоўка вобразаў, асваенне новых сродкаў кампазіцыі і колеру, стварэнне псіхалагічна завостраных зрокавых вобразаў, паэт.танальнасць. Паставіў фільмы: «Бег інаходца» (1970; і аператар), «Спявай песню, паэт!» (1973; і аператар, і сааўт. сцэнарыя). Дзярж. прэміі СССР 1948, 1952.