УРУСЕ́ЎСКІ Сяргей Паўлавіч (23.12.1908, С.-Пецярбург — 12.11.1974),
расійскі кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1951). Скончыў Ленінградскі ін-т выяўл. мастацтваў (1935). У кіно з 1935, з 1950 на кінастудыі «Масфільм». Працаваў з рэжысёрамі У.Пудоўкіным, Ю.Райзманам, Р.Чухраем, М.Калатозавым і інш. Зняў фільмы: «Як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам» (1941), «Сельская настаўніца» (1947), «Кавалер Залатой Зоркі» (1951), «Вяртанне Васіля Бортнікава» (1953), «Сорак першы» (1956), «Ляцяць жураўлі» (1957, Гран-пры на 11-м Міжнар. кінафестывалі ў Канах), «Неадпраўленае пісьмо» (1960), «Я — Куба» (1964). Для яго работ характэрны жывапісная трактоўка вобразаў, асваенне новых сродкаў кампазіцыі і колеру, стварэнне псіхалагічна завостраных зрокавых вобразаў, паэт. танальнасць. Паставіў фільмы: «Бег інаходца» (1970; і аператар), «Спявай песню, паэт!» (1973; і аператар, і сааўт. сцэнарыя). Дзярж. прэміі СССР 1948, 1952.
Л.В.Календа.
т. 16, с. 257
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)