СІРАТА́ (Мікалай Васілевіч) (н. 17.6.1941, в. Драмайлаўка Кулікоўскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. баяніст, дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1986). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). З 1965 артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі. З 1969 выкладчык Гомельскага муз. вучылішча. У 1974—97 муз. кіраўнік Дзярж.акад.нар. хору Беларусі імя Цітовіча. З 1992 выкладчык Мінскага пед. ун-та, кіраўнік створанага ім студэнцкага фалькл. ансамбля «Ярыца» і мужчынскага фалькл. ансамбля «Вячоркі». Аўтар харавых, вак. і інстр. апрацовак бел.нар. песень і мелодый; вак.-харэагр. кампазіцый «Беларускія веснавыя гульні, абрады і карагоды», «Вяночак жніўных песень», «Зімовыя абрады і гульні», «Песні роднага краю» на сл. Я.Купалы, «Беларусь — мая песня» (з І.Кузняцовым), хораў на нар. тэксты, песень на словы У.Карызны, А.Куляшова і інш.
бел. фізік. Акад.Нац.АН Беларусі (1956), д-рфіз.-матэм.н. (1951), праф. (1952). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т сталі (1936). У 1941—54 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АНСССР, адначасова ў маскоўскіх ун-це (1945—56) і ін-це каляровых металаў і золата (з 1951). З 1957 заг. Аддзела фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, у 1963—74 дырэктар Ін-та фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі (у 1967—75 заг. лабараторыі). Адначасова заг. кафедры ў БДУ (1957—62) і Мінскім пед. ін-це (1963—75). У 1979—88 у маскоўскіх ін-це каляровых металаў і золата і дзярж. ун-це прыродаўладкавання. Навук. працы па тэрмадынаміцы, статыст. фізіцы, фіз. хіміі, фізіцы цвёрдага цела, фізіцы паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, магн. з’яў і нізкіх тэмператур. Распрацаваў асновы тэорыі фазавых ператварэнняў, тэорыю ўтварэння метастабільных фаз у адна- і шматкампанентных сістэмах і полімарфізму простых злучэнняў, методыкі вызначэння фанонных спектраў крышталёў па рассеянні халодных нейтронаў. Даследаваў уплыў магн. і эл. палёў на кінетыку крышталізацыі і фазавых пераходаў, хім. сувязь і размеркаванне электроннай шчыльнасці ў крышталях, тэрмадынамічныя ўласцівасці шэрагу паўправадніковых злучэнняў. Прапанаваў арыгінальны спосаб атрымання блокаў кубічнага нітрыду бору.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛТЭР ((Valters) Яніс Тэадоравіч) (3.2.1869, г. Елгава, Латвія — 20.12.1932),
латышскі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1889—97) у А.Кіўшэнкі і У.Макоўскага. Працаваў у Елгаве (да 1906), Дрэздэне (1906—17), з 1917 у Берліне. Зазнаў уплыў экспрэсіянізму. Пісаў жанравыя гар. сцэнкі, рэаліст. пейзажы, партрэты («Рынак у Елгаве», 1897, «Сірата», 1907).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́САЎ (Шухрат Саліхавіч) (н. 16.1.1931, г. Каканд),
узбекскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт. Узбекістана (1975), нар.арт.СССР (1981). Скончыў Ташкенцкі тэатр.-маст.ін-т (1954), Вышэйшыя рэж. курсы пры «Масфільме» (1958). Творчасці Абасава ўласціва ўменне раскрываць час і эпоху праз асобу героя. Найб. поўна гэта выявілася ў фільмах «Ты не сірата», «Абу Райхан Беруні» (за абодва Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1974), «Ташкент — горад хлебны», «Вогненныя дарогі» (16 серый, тэлевізійны). Сааўтар большасці сцэнарыяў сваіх фільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕРО́Н [Clairon; сапр. Клер Жазеф Іпаліт Лерыс дэ Лацюд (Leris de la Tude); 21.1.1723, г. Кандэ, Францыя — 29 або 31.1.1803],
французская актрыса. Прадстаўніца асветніцкага класіцызму. З 1736 на сцэне «Камеды Італьен» у Парыжы. З 1737 у трупах Руана, Ліля і інш. гарадоў. У 1743—66 У т-ры «Камеды Франсэз» (Парыж). Успрыняла тэатр. тэорыю Д.Дзідро, працавала пад кіраўніцтвам Вальтэра. Выступала супраць манернасці арыстакратычнага т-ра, імкнулася да псіхал. індывідуалізацыі вобразаў, рэфармавала трагічную дэкламацыю, адмовілася ад падпарадкавання інтанацыі ўмоўнаму меладычнаму малюнку, уводзіла ў сцэн. касцюм гіст. і этнагр. дэталі. Найб. праславілася выкананнем роляў у трагедыях Вальтэра: Электра («Арэст»), Ідаме («Кітайскі сірата»), Аменаіда («Танкрэд»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕКЕ́Н (Lekain; сапр. Кен; Cain) Анры Луі
(31.3.1729, Парыж — 8.2.1778),
французскі акцёр; найбуйнейшы прадстаўнік асветніцкага класіцызму. Вучань і паслядоўнік Вальтэра. Зазнаў уплывы М.Барона і А.Лекуўрор. У 1740-я г. ўдзельнічаў у спектаклях прыватных т-раў. З 1750 акцёр «Камеды Франсэз» у Парыжы. Салонна-арыстакратычнай вытанчанасці акцёрскай ігры проціпастаўляў вобразы, напоўненыя грамадз. пафасам і велічнай прастатой. Лепшыя ролі ў трагедыях Вальтэра — Арасман («Заіра»), Магамет («Магамет»), Чынгісхан («Кітайскі сірата»), у творах А.М.Лем’ера — Лінсей («Гіперместра»), Вільгельм Тэль («Вільгельм Тэль»), Ж.Ф.Лагарпа — Уорык («Граф Уорык») і інш. Ажыццявіў рэформу ў галіне тэатр. касцюма, імкнуўся да гіст. і этнагр. дакладнасці ў адзенні персанажа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́ПІЛ ((Kvapil) Яраслаў) (25.9.1868, Худзеніцы каля г. Клатаві, Чэхія — 10.1.1950),
чэшскі пісьменнік і рэжысёр. Нар.арт. Чэхіі (1940). Скончыў Карлаў ун-т у Празе. У 1900—21 і з 1929 рэжысёр і кіраўнік драм. трупы Нац.т-ра ў Празе, у 1921—28 маст. кіраўнік Дзярж.т-ра на Вінаградах. Аўтар п’ес: «Змрок» (1895), «Вандроўны агеньчык» (1896), «Казка пра прынцэсу Дзьмухавец» (1899), «Аблокі» (1903), «Сірата» (1906), «Андэрсен» (1914) і інш. Сярод пастановак: «Фауст» І.В.Гётэ, «Валенштэйн» Ф.Шылера, «Атэла», «Сон у летнюю ноч», «Макбет», «Гамлет», «Юлій Цэзар» і інш. У.Шэкспіра, «Вайнарка», «Бацька», «Ліхтар», «Ян Гус» А.Ірасека і інш. Аўтар лібрэта да опер А.Дворжака і інш. Перакладаў асобныя п’есы Г.Ібсена.