касманаўт ЗША. З 1978 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 3—11.2.1984 на КК «Чэленджэр», 3—7.10.1985 на КК «Атлантыс». Правёў у космасе 12 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЮ́АРТ (Stewart),
востраў у Ціхім ак., каля паўд. краю Паўднёвага в-ва Новай Зеландыі, тэр. Новай Зеландыі. Аддзелены ад Паўд. в-ва пралівам Фова. Пл. 1742 км². Нас. каля 500 тыс.чал. (2000). Выш. да 980 м (г. Англем). Складзены з метамарфічных парод і гранітаў. Клімат умераны марскі. Шыракалістыя і хвойныя лясы, балоты. Рыбалоўства. Нас. пункт — Обан. Летні курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЮ́АРТ (Steuart, Stewart) Джэймс (21.10.1712, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 26.11.1780), англійскі эканаміст, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў позняга меркантылізму. Асн. праца — «Даследаванне прынцыпаў палітычнай эканоміі» (1767). Лічыў крыніцай грамадскага багацця актыўны баланс знешняга гандлю. Паходжанне прыбытку не звязваў толькі з неэквівалентным абменам. Вылучаў т.зв. дадатны (ад «павелічэння працы, стараннасці і майстэрства») і адносны (ад рэалізацыі тавараў па цэнах вышэй вартасці) прыбытак, чым наблізіўся да праблемы прыбавачнай вартасці. Абгрунтаваў працэс першапачатковага накаплення капіталу. Крытыкаваў колькасную тэорыю грошай, прапанаваў канцэпцыю «ідэальнай грашовай адзінкі», дзе блытаў функцыю грошай як меры вартасці з маштабам цэн, а ідэальныя грошы разглядаў асобна ад рэальнага грашовага тавару (золата, серабра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЮ́АРТ (Stuart) Гілберт (3.12.1755, г. Нарагансет, ЗША — 9.7.1828),
амерыканскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў амер. партрэтнай школы. Вучыўся ў К.Александэра (з 1769). У 1773—92 жыў і вучыўся ў Вялікабрытаніі і Ірландыі, з 1793 у ЗША, пераважна ў Бостане. Засвоіўшы віртуозную манеру Т.Гейнсбара і Дж.Рэйнальдса, ствараў работы, у якіх свежасць каларыту і мігатлівая вібрацыя мазка спалучаліся з рамантычнай прыўзнятасцю, дакладнасцю і яскравасцю характарыстык: партрэты У.Гранта («Канькабежац», 1782), місіс Перэс Мортан (1802). Строгай рэаліст. верагоднасцю вылучаюцца напісаныя з натуры партрэты Дж.Вашынгтона (1795). Пазнейшым варыянтам гэтага вобраза («Дж.Вашынгтон на Дорчэстэрскіх вышынях», 1806), а таксама заказным партрэтам ваен. дзеячаў (Дж.Манро, 1817) уласцівы высакароднасць і ўзнёслая рамантызацыя.