Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕ́ШЫЦЫ,
вёска ў Жарскім с/с Вілейскага р-на Мінскай вобл., каля р. Вілія. Цэнтр калгаса. За 40 км на ПнУ ад г. Вілейка, 120 км ад Мінска, 27 км ад чыг. ст. Княгінін. 359 ж., 134 двары (2002). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл Праабражэння Гасподняга. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯХО́ЎСКІ Іван Данілавіч (29.6.1906, с. Аксаніна Уманскага р-на Кіеўскай вобл., Украіна — 18.2.1945),
савецкі ваен. дзеяч. Ген. арміі (1944). Двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1944). Скончыў Кіеўскую артыл. школу (1928), Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА (1936). У Чырв. Арміі з 1924. У 1938—41 у БВА: камандзір легкатанк. палка, нам. камандзіра танк. дывізіі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах: камандзір танк. і стралк. дывізій, танк. корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік абароны Ноўгарада, Варонежа; вызначыўся ў Курскай бітве, Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943, Варонежска-Касторненскай, Кіеўскай, Жытомірска-Бярдзічаўскай, Роўна-Луцкай наступальных аперацыях. З крас. 1944 камандуючы войскамі 3-га Бел. фронту, якія разам з 1-м Прыбалт. фронтам ажыццявілі Віцебска-Аршанскую аперацыю 1944, а з 1-м і 2-м Бел. франтамі — Мінскую аперацыю 1944, стварылі мінскі «кацёл»; вызвалілі Віцебск, Оршу, Барысаў, Мінск, Ліду, Вільнюс і інш. населеныя пункты. Войскі на чале з Ч. першыя ўступілі ва Усх. Прусію і Паўн. Польшчу, выйшлі на подступы да г. Кёнігсберг. Каля г. Мельзак (цяпер г. Пянежна, Польшча) Ч. смяротна паранены. Каля в. Рэдзькі Дубровенскага р-на на месцы каманднага пункта Ч. мемар. пліта, у в.Сцешыцы Вілейскага р-на яго бюст. У гонар Ч. г. Інстэрбург Калінінградскай вобл. (Расія) перайменаваны ў г. Чарняхоўск.
Літ.:
Люди бессмертного подвига. Кн. 2. 4 изд. М., 1975;
Герои огненных лет. Кн. 6. М., 1983;
Шарипов А.А. Черняховский. 3 изд. М., 1985;
Алексеев Н.И. Осколком оборванная жизнь. 2 изд. М., 1983.