СЦЕ́ШЫЦЫ,
вёска ў Жарскім с/с Вілейскага р-на Мінскай вобл., каля р. Вілія. Цэнтр калгаса. За 40 км на ПнУ ад г. Вілейка, 120 км ад Мінска, 27 км ад чыг. ст. Княгінін. 359 ж., 134 двары (2002). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл Праабражэння Гасподняга. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 308
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)