ПАЖАНЯ́Н Рыгор Міхайлавіч (н. 20.9.1922, г. Харкаў, Украіна),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1952). Друкуецца з 1946. У паэт. зб-ках «Вецер з мора» (1955), «Жыццё жывых» (1960), «Вялікі альбо Ціхі» (1969), «Мачты» (1973), «Зімовы дом» (1975), «Чырвоны сон» (1978), «Макі» (1981), «Пагоня» (1983, Дзярж. прэмія Расіі 1986), «Апусканне» (1985), «Узгоркі Зямлі» (1987), «Хлеб мораў» (1989), «Абараняючы сваю крутасць» (1995, Дзярж. прэмія Расіі 1995) і інш. роздум пра час, лёс радзімы, сэнс чалавечага існавання, тэмы сяброўства і вайны, любоў да мора. Аўтар рэчытатываў, тэкстаў песень да кінафільмаў «Два берагі» («Смага»), «Песня пра сябра» («Шлях да прычала»), «Спадзяюся, кахаю і верую» («Цягнік у далёкі жнівень») і інш. Піша кінасцэнарыі, творы для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАНГО́ВІЧ Канстанцін Пятровіч (н. 4.1.1956, в. Качаны Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастак. Брат В.П.Шаранговіча. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). З 1985 выкладае ў Бел.АМ (з 2000 заг. кафедры). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнік салона-галерэі «ГАЛ-творчасць» (з 1989). Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, жывапісе. Аформіў «Казкі беларускіх пісьменнікаў» (1983), «Азербайджанскія народныя казкі» (1992), кнігі «Слон купіў веласіпед» І.Бурсава (1984), «Казкі. Нарысы. Літаратурныя партрэты» К.Паустоўскага, «Дзецям» В.Віткі (кн. 1—2), «Вайна з саламандрамі; Апавяданні» К.Чапека, «Мсціжы» І.Пташнікава (усе 1986), «Балады вайны і міру» А.Лойкі (1988), «У гадзіну Стральца» К.Тарасава (1989), «Люблю, спадзяюся, жыву» Г.Пашкова, «Аватара» В.Суханава (абедзве 1990), «Злая зорка» І.Шамякіна (1993), «ТВТ» Я.Маўра (1997). Аўтар графічнай серыі паводле рамана «Подых навальніцы» І.Мележа. (1980), жывапісных кампазіцый «Гара Чантурыя» (1989), «Рыжы лес» (1990), «Блакітная мячэць» (1992), «Вячэрні матыў» (1995), «Нёман» (2001), «Старая яблыня» (2002) і інш. Творы вылучаюцца вобразнасцю сюжэта, эмацыянальнасцю, лаканічнасцю выразных сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКО́Ў Генадзь Пятровіч (н. 23.3.1948, в. Ліпавічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт і публіцыст. Чл.-кар.Міжнар. Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры (1996). Скончыў БДУ (1971). Працаваў на Бел. радыё, з 1972 у час. «Полымя» (з 1975 адказны сакратар, з 1979 намеснік гал. рэдактара), з 1989 у апараце ЦККПБ, з 1991 нам.гал. рэдактара час. «Тэатральная Беларусь», гал. рэдактар «Цэнтральнай газеты». З 1996 гал. рэдактар выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя». Друкуецца з 1967. У паэт. зб-ках «Кляновік» (1975), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990) і інш. роздум пра будучыню, гісторыю і культуру роднага краю, сэнс чалавечага існавання, складанасць часу, асэнсаванне ўбачанага ў інш. краінах, заклапочанасць лёсам прыроды, тэма кахання. Паэзіі П. ўласцівы грамадз. пафас, філасафічнасць, асацыятыўнасць, спавядальнасць, разнастайнасць рытміка-інтанацыйных і вобразных сродкаў, багацце моўнай палітры. Лірыка-дакумент. дзённік «Палескія вандроўнікі» (1998) — своеасаблівая падарожная трылогія, жывая гісторыя палескай зямлі, яе людзей, прыроды; дарожныя запісы «Дарога да акіяна» пра Паўд. Карэю. Аўтар кнігі нарысаў «Будзень як свята» (1977), сцэнарыя дакумент. фільма «Я так люблю зямлю...» (паст. 1978) і інш. Піша для дзяцей: зб-кі «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1992), «Зорнае поле» (1999). Перакладае з інш. моў. За кнігі паэзіі «Чырвоны жаваранак» (1977, пер. на рус. мову І.Бурсава) і «Дыстанцыя небяспекі» (1979) прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Крокі: Вершы, паэма. Мн., 1988;
Журавінавы востраў. Мн., 1998.
Літ.:
Панчанка П. Звонкі і чысты голас // Зб.тв.Мн., 1983. Т. 4;
Хвалей Я. Жаваранак маладой трывогі // Маладосць. 1982. №1;
Марціновіч А. Без заспакоенасці // Там жа. 1984. № 4.