спадзява́цца, -дзяю́ся, -дзяе́шся, -дзяе́цца; -дзяёмся, -дзеяце́ся, -дзяю́цца; незак.

1. на што, з інф., без дап. і са злуч. «што». Мець спадзяванне, надзею на што-н.

С. на атрыманне прэміі.

Спадзяюся вярнуцца вячэрнім рэйсам.

2. на каго-што. Быць упэўненым у кім-, чым-н., мець спадзяванні на каго-н.

Спадзяюся на свайго сына.

3. у форме 1 ас. адз. цяпер. спадзяю́ся ўжыв. ў знач. пабочн. сл. Выражае ўпэўненасць.

Ты, спадзяюся, лішняга не будзеш гаварыць.

|| зак. паспадзява́цца, -дзяю́ся, -дзяе́шся, -дзяе́цца; -дзяёмся, -дзеяце́ся, -дзяю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спадзява́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. спадзяю́ся спадзяё́мся
2-я ас. спадзяе́шся спадзеяце́ся
3-я ас. спадзяе́цца спадзяю́цца
Прошлы час
м. спадзява́ўся спадзява́ліся
ж. спадзява́лася
н. спадзява́лася
Загадны лад
2-я ас. спадзява́йся спадзява́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час спадзеючы́ся

Крыніцы: dzsl2013, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

hóffentlich adv трэ́ба спадзява́цца, спадзяю́ся, мо́жа быць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПАЖАНЯ́Н Рыгор Міхайлавіч (н. 20.9.1922, г. Харкаў, Украіна),

рускі паэт. Скончыў Літ. ін-т імя М.​Горкага (1952). Друкуецца з 1946. У паэт. зб-ках «Вецер з мора» (1955), «Жыццё жывых» (1960), «Вялікі альбо Ціхі» (1969), «Мачты» (1973), «Зімовы дом» (1975), «Чырвоны сон» (1978), «Макі» (1981), «Пагоня» (1983, Дзярж. прэмія Расіі 1986), «Апусканне» (1985), «Узгоркі Зямлі» (1987), «Хлеб мораў» (1989), «Абараняючы сваю крутасць» (1995, Дзярж. прэмія Расіі 1995) і інш. роздум пра час, лёс радзімы, сэнс чалавечага існавання, тэмы сяброўства і вайны, любоў да мора. Аўтар рэчытатываў, тэкстаў песень да кінафільмаў «Два берагі» («Смага»), «Песня пра сябра» («Шлях да прычала»), «Спадзяюся, кахаю і верую» («Цягнік у далёкі жнівень») і інш. Піша кінасцэнарыі, творы для дзяцей.

Тв.:

Избранное. М., 1982;

Прощание с морями. М., 1990;

Скачка. М., 1998.

т. 11, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

hope​2 [həʊp] v. (for) спадзява́цца

♦

hope against hope спадзява́цца на цуд насу́перак абста́вінам;

hope for the best спадзява́цца на ле́пшае;

I should hope so infml спадзяю́ся (што так);

I should hope not infml спадзяю́ся, што не

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фаталі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Кніжн. Чалавек, які верыць у непазбежнасць лёсу. Баракаў успомніў бочкі з порахам у скляпеннях і здрыгануўся. — Жыццё вам, спадзяюся, не абрыдла? [Князь:] — Я фаталіст. Трапіць дык трапіць. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hopefully [ˈhəʊpfəli] adv.

1. абнадзе́йліва, спрыя́льна, прыхі́льна

2. трэ́ба спадзява́цца;

Hopefully, we’ll be there soon. Спадзяюся, мы хутка будзем на месцы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

intrude [ɪnˈtru:d] v. (into/on/upon)

1. урыва́цца

2. уме́швацца;

I hope I am not intruding. Спадзяюся, я вам не замінаю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Post tenebras spero lucem

Спадзяюся на святло пасля змроку.

Надеюсь на свет после мрака.

Гл.: Non uno...

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

ШАРАНГО́ВІЧ Канстанцін Пятровіч (н. 4.1.1956, в. Качаны Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),

бел. мастак. Брат В.П.Шаранговіча. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1980). З 1985 выкладае ў Бел. АМ (з 2000 заг. кафедры). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнік салона-галерэі «ГАЛ-творчасць» (з 1989). Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, жывапісе. Аформіў «Казкі беларускіх пісьменнікаў» (1983), «Азербайджанскія народныя казкі» (1992), кнігі «Слон купіў веласіпед» І.​Бурсава (1984), «Казкі. Нарысы. Літаратурныя партрэты» К.​Паустоўскага, «Дзецям» В.​Віткі (кн. 1—2), «Вайна з саламандрамі; Апавяданні» К.​Чапека, «Мсціжы» І.​Пташнікава (усе 1986), «Балады вайны і міру» А.​Лойкі (1988), «У гадзіну Стральца» К.​Тарасава (1989), «Люблю, спадзяюся, жыву» Г.​Пашкова, «Аватара» В.​Суханава (абедзве 1990), «Злая зорка» І.​Шамякіна (1993), «ТВТ» Я.​Маўра (1997). Аўтар графічнай серыі паводле рамана «Подых навальніцы» І.​Мележа. (1980), жывапісных кампазіцый «Гара Чантурыя» (1989), «Рыжы лес» (1990), «Блакітная мячэць» (1992), «Вячэрні матыў» (1995), «Нёман» (2001), «Старая яблыня» (2002) і інш. Творы вылучаюцца вобразнасцю сюжэта, эмацыянальнасцю, лаканічнасцю выразных сродкаў.

Л.​Ф.​Салавей.

т. 17, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)