Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́РВІНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Сосніца, за 34 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 1,63 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 1,6 км, найб.глыб. 22 м, даўж. берагавой лініі 9,45 км. Пл. вадазбору 5,5 км². Размешчана сярод невял. пясчаных узгоркаў, парослых рэдкім хмызняком і хвоямі. Берагі стромкія, месцамі спадзістыя. 2 невял. астравы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛЕ́Я,
возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Сосніца. За 43 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 0,65 км², даўж. 2,33 км, найб.шыр. 0,43 км, найб.глыб. 2,7 м. Пл. вадазбору 12,3 км². Даўж. берагавой лініі 6,2 км. Берагі нізкія, на З сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, каля ўсх. берага — апясчаненым глеем. Схілы катлавіны выш. 2 м, на ПнЗ — да 15 м, парослыя хмызняком і разараныя. Упадаюць 3 ручаі, выцякае р. Дражбітка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ВЕЖА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Сосніца, за 35 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0.93 км2, найб.шыр. 1 км, даўж. 1,5 км, найб.глыб. 3 м, даўж. берагавой лініі больш за 4,5 км. Пл. вадазбору 79,2 км2. Катлавіна выцягнутая з Пн на Пд. Схілы выш. да 13 м, сярэдне стромкія; на З і Пнвыш. да 5 м, спадзістыя, пясчаныя, пад хмызняком. Праточнае. На ПнУ упадае р. Жэльцанка, выцякае р. Невежа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛНЫРА, Болнара,
возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Сосніца, за 40 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 2,7 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 1,7 км, найб.глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 64,6 км².
Схілы катлавіны амаль не выражаны, берагі нізкія, забалочаныя, парослыя лесам. Дно плоскае, глеістае. Расліннасць утварае паласу шыр. да 150 м. Вакол возера паласа балот шыр. да 3 км. Праз возера працякае р. Дражбітка, сцёк па канаве ў р. Свіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́ЛЬЦЫ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Сосніца, за 38 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,78 км2, даўж. 1,9 км, найб.шыр. 720 м, найб.глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі больш за 5 км. Пл. вадазбору 63,5 км2. Схілы катлавіны выш. да 7 м (на Пд 15—20 м), пад лесам, на ПнЗ разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, выслана пераважна пяском і глеямі, у цэнтры — сапрапелем. Зарастае. Упадаюць р. Няклейка і ручай з воз. Сіценец, выцякае р. Жэльцанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ АСТРАВІ́ТА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Сосніца, за 50 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,48 км², даўж. 1,22 км, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 1,1 км². Схілы катлавіны на Пн і Увыш. 10—11 м, на З 4—5 м, на Пд да 3 м, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, паўд. — тарфяністыя. Мелкаводдзе да глыб. 2 м пясчанае. Надводная расліннасць утварае паласу ўздоўж берага шыр. да 10 м. Дно да глыб. 5 м выслана палушнікам азёрным, які занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Возера і прылеглая тэр. абвешчаны аднайм. гідралагічным заказнікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎЖЭ́НКА (Аляксандр Пятровіч) (11.9.1894, г.п.Сосніца Чарнігаўскай вобл., Украіна — 25.11.1956),
украінскі і расійскі кінарэжысёр, пісьменнік. Засл. дз. маст. Украіны (1939), нар.арт. Расіі (1950). Скончыў Глухаўскі настаўніцкі ін-т (1914). Вучыўся ва Укр. акадэміі мастацтва ў Кіеве (1917—19). У 1926—28 працаваў на Адэскай кінафабрыцы, у 1929—41 — на Кіеўскай студыі маст. фільмаў (з 1957 носіць яго імя), з 1946 — на «Масфільме». Сярод фільмаў: «Сумка дыпкур’ера» (1927), «Звянігара» (1928), «Арсенал» (1929), «Зямля» (1930), «Іван» (1932), «Аэраград» (1935), «Шчорс» (1939), «Мічурын» (1949); дакумент. «Бітва за нашу Савецкую Украіну» (1943) і «Перамога на Правабярэжнай Украіне» (1945, разам з Ю.Сонцавай). Фільмы Д. філасофскія, рамантычна прыўзнятыя, паэтычныя, з метафарычнасцю кінамовы, блізкія да традыцый укр. фальклору. Аўтар апавяданняў («Маці», «Перад боем», «Перамога» і інш.), аўтабіягр. аповесці «Зачараваная Дзясна» (выд. 1957), кінааповесцей «Аповесць палымяных гадоў» (1944—45), «Паэма пра мора» (1956). Ленінская прэмія 1959 (пасмяротна), Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949.