НЕ́ВЕЖА,

возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сосніца, за 35 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0.93 км2, найб. шыр. 1 км, даўж. 1,5 км, найб. глыб. 3 м, даўж. берагавой лініі больш за 4,5 км. Пл. вадазбору 79,2 км2. Катлавіна выцягнутая з Пн на Пд. Схілы выш. да 13 м, сярэдне стромкія; на З і Пн выш. да 5 м, спадзістыя, пясчаныя, пад хмызняком. Праточнае. На ПнУ упадае р. Жэльцанка, выцякае р. Невежа.

т. 11, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)