Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЙЛЬ, Брай (Braille) Луі (4.1.1809, Куўрэ, каля Парыжа — 6.1.1852), французскі тыфлапедагог. Аслеп у 3-гадовым узросце. Выхоўваўся ў Парыжскім ін-це для сляпых, дзе і быў з 1828 настаўнікам. У 1829 распрацаваў рэльефнакропкавы шрыфт для пісьма і чытання сляпых (Брайля пісьмо). У 1838 выдаў падручнік арыфметыкі для сляпых. Быў таксама таленавітым музыкантам, выкладаў музыку сляпым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРАТАПЛА́СТЫКА, перасадка рагавіцы,
пластычная аперацыя перасадкі рагавой абалонкі вока. Робяць К. пры бяльме рагавіцы з рэзка паніжаным зрокам (аптычная К.), калі рагавіца пакрыта язвамі, для ліквідацыі дэфекту пры раненнях і перфарацыях рагавіцы, для змены рэфракцыі рагавіцы (лячэбная К.). Касметычную К. робяць пры бяльме рагавіцы на сляпых вачах з мэтай стварыць ілюзію нармальнага вока. Пры К. паталагічна змененую рагавіцу ці яе частку замяшчаюць трансплантантам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НАЎ (Мікола) (Мікалай Піліпавіч; н. 20.7.1924, в. Лешчанка Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Засл. работнік сац. забеспячэння Беларусі (1981). У 1944 на фронце быў паранены і страціў зрок. У 1948—68 настаўнік у Бабруйску, у 1969—89 старшыня Магілёўскага абл. праўлення т-васляпых. Друкуецца з 1963. У аповесцях «І цемра адступіла» (1987), «Яго боль» (1992), «Цяжкія дарогі» (1993) пранікненне ў свет чалавечых пачуццяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭФЕКТАЛО́ГІЯ (ад дэфект + ...логія),
навука пра заканамернасці псіхічнага развіцця, выхавання і навучання дзяцей, якія патрабуюць асаблівай увагі: глухіх, сляпых, са слабым зрокам ці слыхам, разумова адсталых, з затрымкай псіхічнага развіцця, цяжкімі парушэннямі маўлення, вынікамі дзіцячага цэрэбральнага паралічу, комплекснымі парушэннямі (слепаглухіх, глухіх з разумовай адсталасцю, сляпых з затрымкай псіхічнага развіцця і інш. камбінацыямі). Як самаст. галіна навукі склалася ў пач. 19 ст. Сучасная Д. апіраецца на дасягненні псіхалогіі, педагогікі, у т. л. народнай, прыродазнаўства, медыцыны, тэхнікі, радыёэлектронікі. Вызначае структуру і сістэму метадаў і методык дыягностыкі і дыферэнцыяльнай дыягностыкі стану своеасаблівага псіхічнага развіцця дзяцей з парушэннямі ў сістэме аналізатараў, ц. н. с., маўленчай дзейнасці; распрацоўвае прынцыпы, абгрунтоўвае змест, метады і сродкі карэкцыйна накіраванага навучання і выхавання; даследуе праблемы абілітацыі (стварэнне механізмаў кампенсацыі ў дзяцей з прыроджаным дэфектам), рэабілітацыі (сістэма мер па рэадаптацыі асоб з набытым дэфектам), сац. адаптацыі, прафарыентацыі. У Беларусі праблемы Д. распрацоўваюцца на кафедрах дэфекталагічнага ф-та Бел.пед. ун-та, у сектарах аддзялення Д. Нац. ін-та адукацыі, на кафедры Д. Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Спецыялістаў для спец. дзіцячых устаноў рыхтуе Бел.пед.ун-т і педвучылішча № 2 у Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМЯНЁЎ (Іван Аляксеевіч) (1746 — пасля 1797),
рускі графік і жывапісец. Вучыўся ў Пецярб.АМ (1761—67) і Каралеўскай акадэміі ў Парыжы (каля 1775—88). З пач. 1790-х г. жыў у С.-Пецярбургу. Аўтар шэрагу нетыповых для рус. мастацтва 2-й пал. 18 ст. жанравых сцэн з сял. жыцця (найчасцей сляпых жабракоў), імкнуўся да дакладнай перадачы ўбачаных эпізодаў ці падзей: акварэлі «Жабракі», «Сялянскі абед», «Сляпыя спяваюць» (усе 1770-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДАНО́ВІЧ (Іван Усцінавіч) (6.6.1864, Мінск — 24.8.1915),
бел. ўрач, арганізатар шпітальнага абслугоўвання ў Мінскай губ. Скончыў Кіеўскі ун-т (1889). Працаваў у Мінску (з 1904 гал. ўрач губ. бальніцы). Засн. школу сляпых і школу ўрачэбнай і гігіенічнай гімнастыкі (1897). Распрацаваў план рэарганізацыі бальніцы ў кваліфікаваную навук.-клінічную ўстанову. Непадалёку ад Мінска на беразе р. Свіслач знайшоў крыніцу з лекавай вадой, на базе якой у 1922 пабудаваны дом адпачынку. У гонар яго чыг. прыпынак быў названы платформай З. (цяпер ст. Ждановічы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЙЛЯ ПІСЬМО́,
пісьмо для сляпых, заснаванае на рэльефна-кропкавым шрыфце. Распрацаваў франц. тыфлапедагог Л.Брайль. У аснове Б.п. ляжыць шрыфт Лана, складзены яшчэ ў сярэднія вякі на падставе 12 кропак. Брайль спрасціў гэтую сістэму, заснаваў свой шрыфт на камбінацыі 6 выпуклых кропак (для лічбаў — да 8). Б.п. дае магчымасць не толькі абазначаць літары, лічбы, знакі прыпынку, але і матэм., хім. і нават нотныя знакі. Першая кніга, надрукаваная Б.п., — «Гісторыя Францыі» (1837). Б.п. прыняты ва ўсіх краінах свету.
А.А.Кожынава.
Да арт.Брайля пісьмо: рускі алфавіт рэльефнага шрыфту Брайля (злева); лічбы паводле Брайля (уверсе справа); знакі прыпынку паводле Брайля.
матэматык і біёлаг, філосаф-пазітывіст, адзін з заснавальнікаў сучаснай статыстыкі. Вучыўся ў Кембрыджы, Гайдэльбергу і Берліне. З 1884 праф. Лонданскага ун-та. Працы ў галіне матэм. тэорыі статыстыкі і яе выкарыстання ў біялогіі (біяметрыя). Асн.філас. праца «Граматыка навукі» (1892) прысвечана пытанням метадалогіі навукі. Задача навукі, паводле П., не тлумачыць, а класіфікаваць і апісваць факты. П. лічыў матэрыяльныя рэчы толькі групамі пачуццёвых успрыманняў, а законы прыроды, прастору і час — прадуктамі чалавечага розуму. Адхіляючы хрысц. мараль як заснаваную на сляпыхрэліг. пачуццях, П. меркаваў, што маральныя паводзіны і набліжэнне да маральнага ідэалу магчымы толькі на аснове навук. пазнання і інтэлектуальнага прагрэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ШУЧАЯ МАШЫ́НКА, друкавальная машынка,
прылада для друкавання тэкставых, таблічных і лічбавых матэрыялаў паслядоўным нанясеннем на паперу адбіткаў літар, лічбаў і інш. знакаў.
Сканструявана К.Шолсам (ЗША) у 1867. У Расіі арыгінальную мадэль П.м. прапанаваў М.І.Алісаў у 1870. Падзяляюцца на канцылярскія (стандартныя), спецыяльныя (для друкавання нот, рэльефных знакаў азбукі Брайля для сляпых, стэнаграфічныя і інш.). Бываюць з ручным і эл. прыводам. Друкаванне праводзіцца пры дапамозе клавіятуры з 42—46 клавішаў, якія маюць 2 друкарскія знакі (вялікая і малая літары) на кожным рычагу. Эл. П.м. выкарыстоўваюцца таксама для ўводу і вываду алфавітна-лічбавай інфармацыі ў ЭВМ (гл.Друкавальная прылада).