СКІ́БА (Віктар Пятровіч) (17.1.1956, в. Сынковічы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. — 27.8.2000),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-р мед. н. (1995), праф. (1999). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1979). З 1979 працаваў у БелНДІ пульманалогіі і. фтызіятрыі. З 1985 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па функцыян. дыягностыцы абструктыўнага сіндрому ў хворых з лёгачнымі паталогіямі.
т. 14, с. 453
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́БА (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 18.7.1949, с. Гардзееўка Клінцоўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Навазыбкаўскі пед. ін-т (1971). З 1986 у Гомельскім ун-це (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі класаў груп і інш. алгебраў. Пабудаваў тэорыю падгрупавых і падсістэмных функтараў. Распрацаваў рашотчатыя метады даследавання класаў алгебраў.
Тв.:
Формации алгебраических систем М., 1989 (разам з Л.А.Шамятковым);
Алгебра формаций. Мн., 1997.
т. 14, с. 453
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́Ў (Валянцін Акімавіч) (14.6.1902, пас. Шырачанка Ейскага гарсавета Краснадарскага краю, Расія — 15.1.1963),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1930 акцёр Бел. рабочага т-ра імя ЦСПСБ, з 1933 у т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных, драм. роляў. Найб. значныя: Аркадзь, Колас, Сіманенка («Платон Крэчат», «Фронт», «Макар Дубрава» А.Карнейчука), Лешч («Апошнія» М.Горкага), Скіба, Шуфт («Партызаны», «З народам» К.Крапівы), Лук’ян Рабічка («Пагібель ваўка» Э.Самуйлёнка), Гамер («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Траўбэ («Цытадэль славы» К.Губарэвіча), Джонсан, Калібераў, Глуздакоў («На досвітку», «Выбачайце, калі ласка!», «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Капулеці («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Вішнеўскі («Даходнае месца» А.Астроўскага).
Б.І.Бур’ян.
т. 8, с. 467
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)