Сарочына (воз., бас. Усвячы) 10/493
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сарочына (в.) 8/491; 9/365; 10/521 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́ЧЫНА,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Полацк—Лепель і Ушачы—Ула. Цэнтр сельсавета і калект. унітарнага с.-г. прадпрыемства. За 10 км на У ад г.п. Ушачы, 140 км ад Віцебска, 35 км ад чыг. ст. Полацк. 245 ж., 97 двароў (2001). Лясніцтва, акц. т-ва «Арэхаўна». Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі геал. помнік прыроды Сарочынскі валун.
т. 14, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́ЧЫНСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1988). За 1,5 км на Пн ад в. Сарочына Ушацкага р-на Віцебскай вобл., у адхоне шашы Лепель—Полацк. Валун парфірападобнага буйназярністага граніту даўж. 2,3 м, выш. 2,2 м, шыр. 1,5 м, у абводзе 6,8 м, аб’ём 4 м³, маса каля 10 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс. г. назад са Скандынавіі.
В.Ф.Вінакураў.
т. 14, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)