Саро́чына

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Саро́чына
Р. Саро́чына
Д. Саро́чыну
В. Саро́чына
Т. Саро́чынам
М. Саро́чыне

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Сарочына (воз., бас. Усвячы) 10/493

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сарочына (в.) 8/491; 9/365; 10/521 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

САРО́ЧЫНА,

вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Полацк—Лепель і Ушачы—Ула. Цэнтр сельсавета і калект. унітарнага с.-г. прадпрыемства. За 10 км на У ад г.п. Ушачы, 140 км ад Віцебска, 35 км ад чыг. ст. Полацк. 245 ж., 97 двароў (2001). Лясніцтва, акц. т-ва «Арэхаўна». Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі геал. помнік прыроды Сарочынскі валун.

т. 14, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

саро́чын

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саро́чын саро́чына саро́чына саро́чыны
Р. саро́чынага саро́чынай
саро́чынае
саро́чынага саро́чыных
Д. саро́чынаму саро́чынай саро́чынаму саро́чыным
В. саро́чын (неадуш.)
саро́чынага (адуш.)
саро́чыну саро́чына саро́чыны (неадуш.)
саро́чыных (адуш.)
Т. саро́чыным саро́чынай
саро́чынаю
саро́чыным саро́чынымі
М. саро́чыным саро́чынай саро́чыным саро́чыных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

саро́чын, ‑а.

Які належыць сароцы. Сарочына гняздо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соро́чий саро́чын;

соро́чий глаз (растение) саро́чына во́ка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

САРО́ЧЫНСКІ ВАЛУ́Н,

геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1988). За 1,5 км на Пн ад в. Сарочына Ушацкага р-на Віцебскай вобл., у адхоне шашы Лепель—Полацк. Валун парфірападобнага буйназярністага граніту даўж. 2,3 м, выш. 2,2 м, шыр. 1,5 м, у абводзе 6,8 м, аб’ём 4 м³, маса каля 10 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс. г. назад са Скандынавіі.

В.​Ф.​Вінакураў.

т. 14, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

саро́ка, -і, ДМ -ро́цы, мн. -і, -ро́к, ж.

1. Птушка сямейства крумкачовых з доўгім хвастом і чорным з белым апярэннем.

2. перан. Пра балбатлівага, шумнага чалавека.

◊

Сарока на хвасце прынесла — пра навіну, весткі, атрыманая невядома адкуль (жарт., іран.).

|| прым. саро́чы, -ая, -ае і саро́чын, -а.

Сарочына гняздо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)