УЙГУ́Н (сапр. Атакузіеў Рахматула; 14.5.1905, с. Мерке Джамбульскай вобл., Казахстан — 1990),
узбекскі паэт і драматург. Засл. дз. маст. Узбекістана (1956). Нар. паэт Узбекістана (1965). Чл.-кар. АН Узбекістана (1974). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Самаркандскую пед. акадэмію (1930). Друкаваўся з 1925. Аўтар паэт. зб-каў «Радасці вясны» (1929), «Другая кніга» (1933), «Краіне сонца» (1936), «Узбекістан» (1947), «Песня пра каханне» (1975), драм. твораў «Алішэр Наваі» (1940, з І.Султанавым), «Рызыкоўны жарт» (1944), «Песня жыцця» (1947), «Хурыят» (1959), «Сябры» (1961), «Дзве эпохі» (1967), «Абу Рэйхан Біруні» (1973), «Капкан» (1975), «Абу Алі ібн Сіна» (1980) і інш. Пісаў кінасцэнарыі. На бел. мову асобныя творы У. перакладала Э.Агняцвет. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967.
Тв.:
Бел. пер. — у кн.: Вясёлка над арыкам. Мн., 1986;
Рус. пер. — Избр.: Стихи и поэмы. М., 1980;
Учись у молнии. Ташкент, 1972.
Літ.:
Султанова Ч.Г. Драматургическое мастерство Уйгуна. Ташкент, 1969.
т. 16, с. 189
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)