РУ́ЦКІ (Іосіф Вельямін) (свецкае Іван Феліксавіч; 1574, маёнтак Рута, Навагрудчына — 5.2.1637),
бел. царкоўны дзеяч, пісьменнік, педагог, філосаф. У Віленскай кальвінскай школе вывучаў латынь, грэч. мову, іўрыт. Вучыўся ў Празе, скончыў Вюрцбургскі ун-т. Каля 1600 паступіў у Грэчаскі калегіум у Рыме. Каля 1601 вярнуўся на радзіму. З 1602 рэктар Віленскай уніяцкай семінарыі, у якой правёў рэформы ў сістэме адукацыі, напісаў навукова-пед. трактат «Дыскурсус» (каля 1605). У Вільні зблізіўся з І.Кунцэвічам. У 1607 стаў манахам уніяцкага манастыра, выкладаў багаслоўе, лац. і царк.-слав. мовы. З 1608 мітрапаліт І.Пацей прызначыў яго сваім намеснікам. Намаганнямі Р. засн. манастыры ў Быцені, Жыровічах, Навагрудку. З 1609 архімандрыт, з 1613 уніяцкі мітрапаліт. Вёў палеміку з М.Сматрыцкім, праваслаўнымі. У палемічных творах «Падвойная віна», «Экзамен абароны» (абодва 1621), «Дадатак да экзамена абароны» (1622) і інш. выявіўся як майстар мастацка-публіцыст. слова, пісьменнік-аналітык. Схіляўся на бок дактрыны аб прыярытэтнасці свецкіх улад у краіне.
Літ.:
Турук Ф. Униатский митрополит Иосиф Вельямин Рутский (1613—1617) и его значение в истории униатской Западной русской церкви. Пг., 1916;
Прокошина Е.С.Мелетий Смотрицкий. Мн., 1966;
Саверчанка І.В. Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЦКІ (Аляксандр Уладзіміравіч) (н. 27.1.1932, в. Бартнікі Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-рмед.н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1961 у Бел.НДІ ўдасканалення ўрачоў (з 1966 рэктар, з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах артапедыі і траўматалогіі, накіраваныя на зніжэнне траўматызму, скарачэнне тэрмінаў лячэння, памяншэння інваліднасці і смяротнасці, па вывучэнні тканкавага крывацёку і абменных працэсаў. Выканаў фундаментальныя даследаванні, прапанаваў шэраг метадаў дыягностыкі і лячэння траўматалагічных пашкоджанняў і захворванняў апорна-рухальнага апарату. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Постоянное вытяжение в травматологии и ортопедии. Мн., 1970;
Рентгенодиагностический атлас. Ч. 1—2. Мн., 1987 (разам з А.М.Міхайлавым);
Нейроортопедические и ортопедо-неврологические синдромы у детей и подростков. Мн., 1998 (разам з Г.Г.Шанько).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Руцкі В. 6/198; 8/43; 9/200
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Руцкі А. У. 10/484
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Руцкі С. М. 8/189
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Руцкі Ф. М. 8/145, 146, 250
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Руцкі А. І. 10/286; 11/445, 647; 12/480
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ЖА,
выпучванне ўнутр. органаў або іх тканак праз адтуліны ў анатамічных утварэннях у міжмышачную клятчатку, поласці, пад скуру.
Бывае прыроджаная і набытая; траўматычная, штучная, пасляаперацыйная; поўная і няпоўная і інш. Паводле лакалізацыі адрозніваюць грыжу галаўнога і спіннога мозга, жывата (пахвінная, сцегнавая, эпігастральная, пупочная, сядалішчная і інш.), мышцаў. Утварэнню набытай грыжы садзейнічаюць прыроджаная слабасць пэўных анатамічных абласцей, цяжкая фіз. праца, знясіленне, траўмы. Лячэнне хірургічнае. Хворыя, якім проціпаказана аперацыя, носяць бандаж. Ускладненні: ушчамленне грыжы, магчыма кішэчная непраходнасць грыжы, запаленне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ШЫЯС (ад грэч. ischion сядалішча, бядро),
хвароба, абумоўленая пашкоджаннем карэньчыкаў паяснічна-крыжавога аддзела пазваночніка чалавека. Прычыны: дыстрафічныя змены ў міжпазваночных дысках, што выклікаюць астэахандроз, экзагенныя (пераахаладжэнне, траўмы, інфекцыі) і эндагенныя (недастатковасць нерв.-мышачнага і касцёва-звязачнага апаратаў, абменныя і гемадынамічныя расстройствы пазваночніка) фактары. Праяўляецца болямі з лакалізацыяй у паясніцы, назе, пераважна па ходу сядалішчнага нерва, сімптомамі нацяжэння, парушэннем адчувальнасці паводле карэньчыкавага тыпу, мышачнай гіпатрафіяй з паніжэннем сілы і ахілавага рэфлексу. Найчасцей І. бывае аднабаковым: хварэюць людзі ва ўзросце 30—50 гадоў. Лячэнне тэрапеўтычнае. Гл. таксама Радыкуліт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІФО́З (ад грэч. kyphos сагнуты, згорблены),
скрыўленне пазваночніка ў чалавека, звернутае выпукласцю назад. Адрозніваюць К. фізіял. і паталагічны. Фізіял. грудны і крыжавы К. развіваецца ў дзіцячым узросце. У дарослых выгібы пазваночніка фіксаваныя. У пажылым і старэчым узросце грудны К. павялічваецца. Паталаг. К. выяўляецца на 2-м паўгоддзі жыцця, калі дзіця пачынае стаяць і хадзіць, у выніку прыроджаных адхіленняў ад нармальнага развіцця пазваночніка. К. можа развіцца пры рахіце, туберкулёзе пазваночніка, некат. сямейных і інш. захворваннях, пры доўгім сядзенні сагнутым. Лячэнне: спец. комплекс гімнастыкі, фізіятэрапеўтычнае, масаж, іншы раз — хірургічнае.