РУ́ДНЯ,

вадасховішча ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., каля р. Рудня. Створана на р. Случ у 1981. Пл. 3,8 км², даўж. 2,6 км, найб. шыр. 1,7 км, найб. глыб. 5,7 м, аб’ём вады 14,1 млн. м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,5 м. Выкарыстоўваецца для акумуляцыі сцёку ў час веснавога разводдзя, арашэння зямель, рыбагадоўлі.

т. 13, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ДНЯ,

курганны могільнік крывічоў каля в. Рудня Полацкага р-на Віцебскай вобл. Датуецца 9—10 ст. Каля 70 насыпаў, выш. 0,8—2,5 м, дыям. 6—10 м, у асн. круглыя, ёсць чатырохвугольныя і падоўжаныя. Пахавальны абрад — трупаспаленне, у адным — трупапалажэнне. У некат. курганах па некалькі пахаванняў. Перапаленыя косці змяшчаліся пад курганом ці ў яго насыпе. Знойдзены ляпныя гаршкі (частка падпраўлена на ганчарным крузе), жал. нажы, шкляныя пацеркі, сярэбраныя шыйныя грыўні, бронзавыя спіралькі, спражкі, пярсцёнкі, бразготкі, гліняныя прасліцы, касцяная галоўка каня з арнаментам і інш.

т. 13, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ДНЯ,

рака ў Віцебскім р-не, правы прыток р. Усвяча (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Вадазбор раўнінны (пл. 88 км²). Пачынаецца за 4 км на ПдЗ ад пас. Кавалёва, вусце за 0,5 км на У ад в. Новааляксандраўка.

т. 13, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ДНЯ,

вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., на р. Мытва. Чыг. ст.

Мытва на лініі Калінкавічы—Оўруч. Цэнтр Міхалкаўскага с/с. За 27 км на Пд ад г. Мазыр, 160 км ад Гомеля. 950 ж., 365 двароў (2001). Мазырская птушкафабрыка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ДНЯ,

вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Ловаць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 65 км на ПнУ ад г. Гарадок, 104 км ад Віцебска, 30 км ад чыг. ст. Езярышча. 260 ж., 141 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ДНЯ,

вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл., на р. Уша, на аўтадарозе Чэрвень—Смалявічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на Пн ад г. Чэрвень, 86 км ад Мінска, 22 км ад чыг. ст. Смалявічы. 573 ж., 221 двор (2001). Станцыя №11 ВА «Мінскводаканал». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рудня (р.) 9/168

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рудня (в., Брэсцкая вобл.) 1/215

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рудня (в., Гомельская вобл.) 1/216

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рудня (в., Клімавіцкі пав.) 7/518

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)