Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПІВАВА́РНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці па вырабе піва. На Беларусі старэйшыя прадпрыемствы П.п. — «Аліварыя» (былы з-д братоў Лекерт, 1864), піўзаводы ў Лідзе (1876), Мазыры (1885). 16 прадпрыемстваў П.п. (1999) уваходзяць у асацыяцыю «Белпіва». Выпускаецца каля 50 гатункаў піва. Найб. прадпрыемствы: акц. т-вы «Аліварыя», «Лідскі піваварны завод», акц. прадпрыемства «Крыніца». Працуюць піўзаводы ў Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі, Магілёве, Маладзечне, Навагрудку, Оршы, Полацку, Рагачове, Рэчыцы, Слуцку і інш., бел.-шведскае прадпрыемства па вытв-сці піва «Залаты егер» у Мазыры. На долю П.п. прыпадае 3% валавой прадукцыі харч. прам-сці, 4,8% прамысл.-вытв. сродкаў. Спажыванне піва — 27 л на чалавека за год. Частка прадукцыі П.п. Беларусі экспартуецца ў Расію.
Найб. развіта П.п. у Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі. Даніі, Чэхіі, ЗША, Японіі і інш. Спажыванне піва на чалавека за год — у Чэхіі 90, у Вялікабрытаніі 103, у Германіі 140 літраў.
П.І.Рогач.
Да арт.Піваварная прамысловасць. Вытворчыя ўчасткі Мінскага завода «Аліварыя»; 1 — цыліндра-канічных танкаў; 2 — варачны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУІ́С-ДЫ-ФО́РА (Juiz de Fora),
горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1709. Каля 450 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: трыкат., маш.-буд., цукр., піваварная, гарбарна-абутковая. ГЭС на р. Параібуна. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́НГА (Kananga),
горад на Пд Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (да мая 1997 наз. Заір), на р. Лулуа. Да 1966 называўся Лулуабург. Адм. ц. правінцыі Зах. Касаі. 301 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Трансп. і гандл. цэнтр раёна здабычы алмазаў. Прам-сць: харчасмакавая (у т. л.піваварная і мукамольная), фармацэўтычная, бавоўнаачышчальная, эл.-тэхн. (быт. прылады). ЦЭС. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁВЕН, Лувен (флам. Leuven, франц. Louvain),
горад у Бельгіі. Вядомы з 884. Каля 100 тыс.ж. (1995). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Порт на р. Дыль, каналам злучаны з р. Шэльда. Прам-сць: вытв-сць металаканструкцый, аўтазборачная, радыёэлектронная, хім., папяровая, харчасмакавая (мукамольная, піваварная). Ун-т (з 1425). Камунальны музей Вандэркелен-Мертэнс. Шматлікія арх. помнікі 13—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬЗЕНКІ́РХЕН (Gelsenkirchen),
горад у Германіі, у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, у Рурскім прамысл. раёне. 295 тыс.ж. (1994). Рачны порт на р. Эмшэр і канале Рэйн—Герне. Вузел чыгунак і аўтадарог. Важны індустр.цэнтр.Прам-сць: машынабудаванне (у т. л. цяжкае, аўтамаб.), нафтаперапр., чорная і каляровая металургія; азотная, шкляная, швейная, піваварная. У наваколлі — здабыча каменнага вугалю (шахты з 1858) і коксахім. прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЖУМБУ́РА (Bujumbura),
Усумбура, горад, сталіца Бурундзі. Адм. ц. прэфектуры Бужумбура. Засн. ў 1897. 300 тыс.ж. (1993). Порт на паўн.-зах. беразе воз. Танганьіка. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. і эканам. цэнтр краіны. Цэм., металарамонтная, піваварная, шкларобная, рыса- і бавоўнаачышчальная, швейная, абутковая, цыгарэтная, мылаварная, тэкст.прам-сць. Пачатковая апрацоўка кавы. Лоўля і перапрацоўка рыбы. Сеткавязальная ф-ка. Ун-т. Музей афрыканскай цывілізацыі. Паблізу Бужумбуры 2 ГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁТРКАЎ-ТРЫБУНА́ЛЬСКІ (Piotrków Trybunalski),
горад у цэнтр. частцы Польшчы, у Лодзінскім ваяводстве. Вядомы з 1217. Каля 100 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: шкляная (1-е месца ў краіне), маш.-буд. (горныя, шкларобчыя, дарожныя машыны), харч. (малочная, мукамольная, піваварная, па перапрацоўцы агародніны), дрэваапр., буд. матэрыялаў, швейная, папяровая. Філіял Лодзінскага ун-та. Музеі. Арх. помнікі 14—18 ст.: каралеўскі замак (1511—19), касцёлы, кляштары, капліцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ЙСБУРГ (Duisburg),
горад на З Германіі, у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія, у Рурскім прамысл. раёне. Горад з 12 ст. 536,8 тыс.ж. (1994). Буйнейшы ў свеце рачны порт, на р. Рэйн і канале Рэйн—Герне. Вузел чыгунак і аўтадарог. Важны індустр. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Цэнтр чорнай і каляровай металургіі, цяжкага машынабудавання, рачнога суднабудавання, вытв-сці стальных канструкцый. Прам-сць: нафтахім. і нафтаперапр., вуглехім., харчасмакавая (піваварная, мукамольная, тытунёвая). Маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙСЕН, Мейсен (Meissen),
горад на У Германіі, зямля Саксонія. Засн. ў 929. Каля 40 тыс.ж. (1997). Порт на р. Эльба. Прам-сць: энергамаш.-буд., эл.-тэхн., гарбарна-абутковая, тэкст., піваварная. Старэйшы ў Еўропе фарфоравы з-д (вытв-сцьМайсенскага фарфору). Вытв-сць фарбаў для керамікі. У наваколлі — здабыча высакаякасных глін, у т. л. кааліну. Музей фарфору. Комплекс гатычнага сабора (13—15 ст.) і замка (15 ст.) на скале над Эльбай.