Піваварная прамысловасць 12/305

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПІВАВА́РНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна харчовай прамысловасці па вырабе піва. На Беларусі старэйшыя прадпрыемствы П.п. — «Аліварыя» (былы з-д братоў Лекерт, 1864), піўзаводы ў Лідзе (1876), Мазыры (1885). 16 прадпрыемстваў П.п. (1999) уваходзяць у асацыяцыю «Белпіва». Выпускаецца каля 50 гатункаў піва. Найб. прадпрыемствы: акц. т-вы «Аліварыя», «Лідскі піваварны завод», акц. прадпрыемства «Крыніца». Працуюць піўзаводы ў Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі, Магілёве, Маладзечне, Навагрудку, Оршы, Полацку, Рагачове, Рэчыцы, Слуцку і інш., бел.-шведскае прадпрыемства па вытв-сці піва «Залаты егер» у Мазыры. На долю П.п. прыпадае 3% валавой прадукцыі харч. прам-сці, 4,8% прамысл.-вытв. сродкаў. Спажыванне піва — 27 л на чалавека за год. Частка прадукцыі П.п. Беларусі экспартуецца ў Расію.

Найб. развіта П.п. у Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі. Даніі, Чэхіі, ЗША, Японіі і інш. Спажыванне піва на чалавека за год — у Чэхіі 90, у Вялікабрытаніі 103, у Германіі 140 літраў.

П.​І.​Рогач.

Да арт. Піваварная прамысловасць. Вытворчыя ўчасткі Мінскага завода «Аліварыя»; 1 — цыліндра-канічных танкаў; 2 — варачны.
Вытворчасць піва на Беларусі, тыс. дэкалітраў
Вобласці Беларусі Гады
1990 1995 1998
Брэсцкая 2577 1328 1975
Віцебская 4183 1627 2409
Гомельская 5829 2358 4280
Гродзенская 4215 2679 4360
Магілёўская 5545 1055 2897
Мінская 2573 638 1532
Мінск 7907 5496 8585
Усяго 32829 15181 26038

т. 12, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

півава́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да піваварэння. Піваварны завод. Піваварная прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

півава́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. півава́рны півава́рная півава́рнае півава́рныя
Р. півава́рнага півава́рнай
півава́рнае
півава́рнага півава́рных
Д. півава́рнаму півава́рнай півава́рнаму півава́рным
В. півава́рны (неадуш.)
півава́рнага (адуш.)
півава́рную півава́рнае півава́рныя (неадуш.)
півава́рных (адуш.)
Т. півава́рным півава́рнай
півава́рнаю
півава́рным півава́рнымі
М. півава́рным півава́рнай півава́рным півава́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

півава́рны:

півава́рны заво́д Braueri f -, -en;

півава́рная прамысло́васць Braueri-Industre f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЖУІ́С-ДЫ-ФО́РА (Juiz de Fora),

горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1709. Каля 450 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: трыкат., маш.-буд., цукр., піваварная, гарбарна-абутковая. ГЭС на р. Параібуна. Ун-т.

т. 6, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНА́НГА (Kananga),

горад на Пд Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (да мая 1997 наз. Заір), на р. Лулуа. Да 1966 называўся Лулуабург. Адм. ц. правінцыі Зах. Касаі. 301 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Трансп. і гандл. цэнтр раёна здабычы алмазаў. Прам-сць: харчасмакавая (у т. л. піваварная і мукамольная), фармацэўтычная, бавоўнаачышчальная, эл.-тэхн. (быт. прылады). ЦЭС. Краязнаўчы музей.

т. 7, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЁВЕН, Лувен (флам. Leuven, франц. Louvain),

горад у Бельгіі. Вядомы з 884. Каля 100 тыс. ж. (1995). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Порт на р. Дыль, каналам злучаны з р. Шэльда. Прам-сць: вытв-сць металаканструкцый, аўтазборачная, радыёэлектронная, хім., папяровая, харчасмакавая (мукамольная, піваварная). Ун-т (з 1425). Камунальны музей Вандэркелен-Мертэнс. Шматлікія арх. помнікі 13—18 ст.

т. 9, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́ЛЬЗЕНКІ́РХЕН (Gelsenkirchen),

горад у Германіі, у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, у Рурскім прамысл. раёне. 295 тыс. ж. (1994). Рачны порт на р. Эмшэр і канале Рэйн—Герне. Вузел чыгунак і аўтадарог. Важны індустр. цэнтр. Прам-сць: машынабудаванне (у т. л. цяжкае, аўтамаб.), нафтаперапр., чорная і каляровая металургія; азотная, шкляная, швейная, піваварная. У наваколлі — здабыча каменнага вугалю (шахты з 1858) і коксахім. прам-сць.

т. 5, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЖУМБУ́РА (Bujumbura),

Усумбура, горад, сталіца Бурундзі. Адм. ц. прэфектуры Бужумбура. Засн. ў 1897. 300 тыс. ж. (1993). Порт на паўн.-зах. беразе воз. Танганьіка. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. і эканам. цэнтр краіны. Цэм., металарамонтная, піваварная, шкларобная, рыса- і бавоўнаачышчальная, швейная, абутковая, цыгарэтная, мылаварная, тэкст. прам-сць. Пачатковая апрацоўка кавы. Лоўля і перапрацоўка рыбы. Сеткавязальная ф-ка. Ун-т. Музей афрыканскай цывілізацыі. Паблізу Бужумбуры 2 ГЭС.

т. 3, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)