Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Verbum
анлайнавы слоўнікМІЖЗО́РНАЕ ПАГЛЫНА́ННЕ,
аслабленне святла пры праходжанні ў міжзорным асяроддзі. Абумоўлена рассеяннем і паглынаннем святла пылавымі часцінкамі і ў бачнай вобласці спектра залежыць ад даўжыні хвалі λ прыкладна як 1/λ. Важная ўласцівасць М.п. — яго выбіральнасць (залежнасць паглынання ад даўжыні хвалі святла — паглынанне павялічваецца да сіняй часткі спектра). Таму далёкія зоркі выглядаюць больш чырвонымі.
А.А.Шымбалёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)