Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пылавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да пылу (у 1 знач.). Пылавое воблака. Пылавыя часцінкі. Пылавая інфекцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пылавы́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пылавы́ |
пылава́я |
пылаво́е |
пылавы́я |
| Р. |
пылаво́га |
пылаво́й пылаво́е |
пылаво́га |
пылавы́х |
| Д. |
пылаво́му |
пылаво́й |
пылаво́му |
пылавы́м |
| В. |
пылавы́ (неадуш.) пылаво́га (адуш.) |
пылаву́ю |
пылаво́е |
пылавы́я (неадуш.) пылавы́х (адуш.) |
| Т. |
пылавы́м |
пылаво́й пылаво́ю |
пылавы́м |
пылавы́мі |
| М. |
пылавы́м |
пылаво́й |
пылавы́м |
пылавы́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
га́за-пылавы́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
га́за-пылавы́ |
га́за-пылава́я |
га́за-пылаво́е |
га́за-пылавы́я |
| Р. |
га́за-пылаво́га |
га́за-пылаво́й га́за-пылаво́е |
га́за-пылаво́га |
га́за-пылавы́х |
| Д. |
га́за-пылаво́му |
га́за-пылаво́й |
га́за-пылаво́му |
га́за-пылавы́м |
| В. |
га́за-пылавы́ (неадуш.) |
га́за-пылаву́ю |
га́за-пылаво́е |
га́за-пылавы́я (неадуш.) |
| Т. |
га́за-пылавы́м |
га́за-пылаво́й га́за-пылаво́ю |
га́за-пылавы́м |
га́за-пылавы́мі |
| М. |
га́за-пылавы́м |
га́за-пылаво́й |
га́за-пылавы́м |
га́за-пылавы́х |
Крыніцы:
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
га́зава-пылавы́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
га́зава-пылавы́ |
га́зава-пылава́я |
га́зава-пылаво́е |
га́зава-пылавы́я |
| Р. |
га́зава-пылаво́га |
га́зава-пылаво́й га́зава-пылаво́е |
га́зава-пылаво́га |
га́зава-пылавы́х |
| Д. |
га́зава-пылаво́му |
га́зава-пылаво́й |
га́зава-пылаво́му |
га́зава-пылавы́м |
| В. |
га́зава-пылавы́ (неадуш.) га́зава-пылаво́га (адуш.) |
га́зава-пылаву́ю |
га́зава-пылаво́е |
га́зава-пылавы́я (неадуш.) га́зава-пылавы́х (адуш.) |
| Т. |
га́зава-пылавы́м |
га́зава-пылаво́й га́зава-пылаво́ю |
га́зава-пылавы́м |
га́зава-пылавы́мі |
| М. |
га́зава-пылавы́м |
га́зава-пылаво́й |
га́зава-пылавы́м |
га́зава-пылавы́х |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МІЖЗО́РНАЕ ПАГЛЫНА́ННЕ,
аслабленне святла пры праходжанні ў міжзорным асяроддзі. Абумоўлена рассеяннем і паглынаннем святла пылавымі часцінкамі і ў бачнай вобласці спектра залежыць ад даўжыні хвалі λ прыкладна як 1/λ. Важная ўласцівасць М.п. — яго выбіральнасць (залежнасць паглынання ад даўжыні хвалі святла — паглынанне павялічваецца да сіняй часткі спектра). Таму далёкія зоркі выглядаюць больш чырвонымі. Пылавая матэрыя размеркавана нераўнамерна: канцэнтруецца да плоскасці Галактыкі і асабліва да яе спіральных рукавоў. У галактычнай плоскасці М.п. рознае ў розных напрамках і мяняецца ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх зорных велічынь ад адлегласці ў 1 КПС.
А.А.Шымбалёў.
т. 10, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАГО́НІЯ (грэч. kosmogonia ад космас + грэч. goneia зараджэнне),
раздзел астраноміі, які вывучае паходжанне і развіццё касм. цел і іх сістэм. Грунтуецца на выніках астр. назіранняў з Зямлі і з космасу, а таксама на навук. даных фізікі, геалогіі, геафізікі, геахіміі.
К. як навука зарадзілася ў 18 ст. — гіпотэзы І.Канта (1755), П.С.Лапласа (1796), пазней Дж.Х.Джынса (1916); далейшае развіццё атрымала ў працах О.Ю.Шміта (прапанаваў ідэю акумуляцыі планет з газава-пылавога воблака, якое абкружала Сонца). Паводле сучасных касмаганічных уяўленняў адрозніваюць некалькі этапаў зараджэння Сонца і планет. Першапачаткова адбываецца згушчэнне воблака міжзорнага рэчыва (складаецца з малекул вадароду Н2, вады Н2О, гідраксільнай групы OH і інш. і пылу). Найб. шчыльныя часткі воблака з масамі парадку зоркавых пачынаюць сціскацца. Воблака распадаецца на фрагменты, адзін з якіх у далейшым параджае Сонца і Сонечную сістэму. У цэнтры фрагмента, што сціскаецца, утвараецца згушчэнне пылу і газу, якое з’яўляецца ядром акрэцыі (захоп навакольнага разрэджанага асяроддзя, прыток якога паступова павялічвае масу ядра). Калі маса цэнтр. згушчэння дасягае прыблізна 0,1 сонечнай масы, рэчыва становіцца непразрыстым, т-ра павялічваецца і пыл выпараецца. Гэта адбываецца праз 104—105 гадоў пасля пачатку згушчэння фрагмента. Цэнтр. згушчэнне ўтварае газавую пратазорку. Потым пачынаецца яе гравітацыйнае сцісканне. На працягу гэтага перыяду ўжо існуе дыскападобная газава-пылавая пратапланетная туманнасць, цэнтрам якой з’яўляецца пратазорка. Маса туманнасці каля 0,01—2 сонечных мас. У туманнасці ідзе фарміраванне планет-гігантаў тым жа шляхам — з утварэннем дыскаў, з якіх у далейшым утвараюцца спадарожнікі-планеты. Гравітацыйнае сцісканне Сонца доўжыцца 108 гадоў. У гэты час дзьме моцны зоркавы вецер, што вымятае газ з унутр. часткі пратапланетнай туманнасці. Пылавое воблака ўсё больш канцэнтруецца да сярэдняй плоскасці. Пылінкі сутыкаюцца, утвараюцца буйныя часцінкі. Ідзе працэс акумуляцыі цвёрдых цел. Фарміруецца некалькі асабліва буйных цел — цэнтраў акрэцыі, вакол якіх утвараюцца планеты зямной групы. З рэшткаў рэчыва, выкінутага на край Сонечнай сістэмы, узнікаюць каметы і астэроіды пояса Койпера (гл. Малыя планеты). Гл. таксама Касмалогія.
Літ.:
Гуревич Л.Э., Чернин А.Д. Введение в космогонию: Происхождение крупномасштабной структуры Вселенной. М., 1978;
Іх жа. Происхождение галактик и звезд. 2 изд. М., 1987;
Уипл Ф.Л. Семья Солнца: Пер. с англ. М., 1984.
А.А.Шымбалёў.
т. 8, с. 144
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)