Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС (Ірына Натанаўна) (н. 10.3.1939, г. Харкаў, Украіна),
расійская спартсменка (лёгкая атлетыка). Сястра Т.Н.Прэс. Засл. майстар спорту (1960). Канд.пед. навук (1972). Скончыла Ленінградскі ін-т інжынераў чыг.-дарожнага транспарту (1962). Чэмпіёнка і рэкардсменка XVII і XVIII Алімп. гульняў (1960, Рым; 1964, Токіо). 13-разовая чэмпіёнка СССР (1959—67). Шматразовая рэкардсменка свету і Еўропы (1959—65) у бар’ерным бегу і лёгкаатлетычным пяцібор’і.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС (франц. presse ад лац. presso цісну),
машына для апрацоўкі матэрыялаў ціскам.
Складаецца з рухомай (напр., паўзуна) і нерухомай (асновы) рабочых частак, прыводу, механізму кіравання і фармовачнага прыстасавання (напр., прэс-формы). Адрозніваюць гідраўлічныя прэсы, мех. (напр. крывашыпныя) і гідрамеханічныя. Іх рухомая частка перамяшчаецца вертыкальна і гарызантальна. Па прызначэнні П. падзяляюць на трубапрофільныя, кавальскія, штамповачныя, гібачныя, правільныя, чаканачныя. абразныя і інш. На П. брыкетуюць кавалкавыя і парашкападобныя матэрыялы, прасуюць швейныя вырабы, сушаць шпон і фанеру, вырабляюць стэрэатыпы, праводзяць зборачныя аперацыі і мех. выпрабаванні металаў; найчасцей выкарыстоўваюцца ў кавальска-штамповачнай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС (Міхаіл Ісакавіч) (22.9.1871, Вільня — 22.12.1938),
скрыпач-віртуоз. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1900). Канцэртаваў як саліст і ансамбліст. У 1906—14 жыў у Берліне, дзе разам з братам, віяланчэлістам Іосіфам і жонкай, піяністкай В.Маурынай, стварыў рускае трыо з выкананнем твораў рус. кампазітараў. З 1915 праф. Маскоўскай кансерваторыі. З 1918 жыў у Германіі і Швецыі, ЗША. Выступаў як дырыжор, выкладаў у Муз. ін-це Кёртыс (Філадэльфія). Аўтар шматлікіх транскрыпцый для скрыпкі і фп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС (Тамара Натанаўна) (н. 10.5.1937, г. Харкаў, Украіна),
расійская спартсменка (лёгкая атлетыка). Сястра І.Н.Прэс. Засл. майстар спорту (1960). Канд.пед. навук (1974). Скончыла Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1962) і Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1967). Чэмпіёнка і рэкардсменка XVII і XVIII Алімп. гульняў (1960, Рым — у штурханні ядра; 1964, Токіо — у штурханні ядра і кіданні дыска; у Рыме — сярэбраны прызёр у кіданні дыска). 3-разовая чэмпіёнка Еўропы (1958, 1962). 16-разовая чэмпіёнка СССР (1958—66). 11-разовая рэкардсменка свету ў штурханні ядра (1959—68) і кіданні дыска (1960—67).