Полякова Е. И. 10/43

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Полякова Н. А. 11/555

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Полякова Л. В. 9/445; 10/208; 11/543

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРЭ́МЕР ((Cremer) Фрыц) (н. 22.10.1906, г. Арнсберг, Германія),

нямецкі скульптар і графік. Правадз. чл. Герм. АМ (з 1950). Ганаровы чл. АМ СССР (1967). Скончыў Вышэйшую школу выяўл. і прыкладнога мастацтва (1934) і АМ (1940) у Берліне. З 1946 выкладчык Акадэміі прыкладнога мастацтва ў Вене, з 1950 кіраўнік майстэрні пры Герм. АМ (Берлін). Зазнаў уплыў Э.Барлаха. Сярод твораў: помнікі ахвярам фашызму ў Бухенвальдзе (1952—58), Равенсбруку (1959—61), Маўтгаўзене (1964—65); партрэты рабочага Ф.Франіка (1954), Б.Брэхта (1956), жывапісца І.Іона (1962); станковыя скульптуры «Ева» (1949), «Аголеная» (1958), «Укрыжаваны» (пач. 1980-х г.); цыклы літаграфій «Венгрыя» (1956), «Бухенвальд» (1955—57). Нац. прэмія ГДР 1953, 1958. Іл. гл. таксама да арт. Бухенвальд.

Літ.:

Полякова Н. Фриц Кремер. М., 1972.

Ф.Крэмер. Ева. 1949.

т. 8, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕЙРАХІ́МІЯ (ад нейра... + хімія),

біяхімія нервовай сістэмы, раздзел біяхіміі, які вывучае хім. састаў нерв. тканкі, абмен рэчываў у ёй, хім. і малекулярна-клетачныя механізмы дзейнасці нерв. сістэмы. Цесна звязана з біяфізікай, малекулярнай біялогіяй, нейрафізіялогіяй, нейраэндакрыналогіяй, параўнальнай, узроставай і эвалюц. фізіялогіяй, цыта- і гістахіміяй. Мае вял. значэнне для нейрафармакалогіі, неўрапаталогіі, псіхіятрыі.

Узнікла ў 2-й пал. 19 ст. з пачаткам сістэм. даследавання хім. складу галаўнога мозга (А.Я.Данілеўскі, ням. вучоны Дж.Л.У.Тудыхум і інш.). У сярэдзіне 20 ст. сфарміравалася як самаст. кірунак. Уклад у развіццё Н. зрабілі Г.Х.Дэйл, Б.Кац, О.Лёві. Х.К.Хартлайн, сав. вучоныя А.У.Паладзін, Я.М.Крэпс, Г.Я.Уладзіміраў і інш. У складзе нерв. тканкі вылучаны шэраг складаных ліпідаў (гангліязіды, сфінгаміэліны, фасфатыды, цэрэбразіды і інш.), біялагічна актыўных рэчываў (медыятараў і нейрагармонаў), амінаў (адрэналін, ацэтылхалін, гістамін, норадрэналін, сератанін і інш.), пептыдаў (напр., эндарфіны, энкефаліны), амінакіслот і інш. Удакладняецца іх функцыян. роля, высвятляюцца метабалізм і механізмы дзеяння гэтых рэчываў, а таксама гармонаў, таксінаў, фармакалагічных прэпаратаў і інш. Вывучаюцца біяхім. асновы перадачы нерв. імпульсаў, нейратрафічных уплываў, узбуджэння, тармажэння, сну, памяці, навучання, работы рэцэптараў, індывід. развіцця мозга і інш.

На Беларусі Н. развіваецца з 1922 сумесна з нейрафізіялогіяй у ін-тах фізіялогіі і біяхіміі Нац. АН Беларусі, Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, БДУ, Мінскім і Гродзенскім мед. ін-тах, Віцебскім мед. ун-це і Гомельскім ун-це.

Літ.:

Палладин А.В., Белик Я.В., Полякова Н.М. Белки головного мозга и их обмен. Киев, 1972;

Хухо Ф. Нейрохимия: Основы и принципы: Пер. с англ. М., 1990.

С.С.Ермакова.

т. 11, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)