горад у Цэнтр. Італіі. Адм. ц.вобл. Умбрыя і прав.Перуджа. Засн. ў 5 ст. да н.э. этрускамі. Каля 170 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: харч. (вылучаецца вытв-сць шакаладу), тэкст. (карункі), гарбарна-абутковая, трыкат., швейная, металаапр., керамічная. Ун-т (з 13 ст.). Акадэмія выяўл. мастацтваў і музыкі. Нац. галерэя Умбрыі, маст. музеі. Арх. помнікі стараж.-рым. эпохі, а таксама 5—6, 13—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́СІ ((Alessi) Галеаца) (1500 ці 1512, г.Перуджа — 30.12.1572),
італьянскі архітэктар эпохі позняга Адраджэння. Вучыўся ў Рыме ў Мікеланджэла, працаваў у Генуі. Стварыў тып гар. палаца з разгорнутай углыбіню тэраснай кампазіцыяй, які ўзбагачаўся лесвіцамі і аркадамі: палац Пародзі ў Генуі (1567), палац Марына ў Мілане (пачаты ў 1557).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПІ́НІ ((Carpini) Джавані дэ Плана) (1182, г.Перуджа, Італія — 1252),
італьянскі падарожнік, манах-францысканец. У 1245 па даручэнні папы Інакенція IV здзейсніў падарожжа з г. Ліён (Францыя) у Манголію з мэтай устанаўлення з ёй дыпламат. зносін. Яго шлях прайшоў праз Чэхію, Кракаўскае ваяв., Кіеў, нізоўі Волгі, узбярэжжа Аральскага м., Сямірэчча, пустыні і горы Цэнтр. Азіі. У творы «Гісторыя манголаў» апісаў прыроду, гаспадарку, гісторыю і дзярж. лад краін, якія наведаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНТУРЫ́К’Ё [Pinturicchio; сапр.Бернардзіна ды Бета ды Б’яджа (Bernardino di Betto di Biagio); каля 1454, г.Перуджа (?), Італія — 11.12.1513],
італьянскі жывапісец, прадстаўнік умбрыйскай школы жывапісу эпохі Ранняга Адраджэння. Зазнаў уплыў П.Перуджына, якому дапамагаў пры стварэнні фрэсак Сіксцінскай капэлы ў Ватыкане (1481—82). У творчасці спалучаў імкненне да натурнай дэталёвасці з дэкаратыўнасцю і паэтызацыяй вобраза чалавека і навакольнага свету. Манум. размалёўкі вызначаюцца стракатым каларытам і багаццем арнаментальных матываў: фрэскі ў капэле Буфаліні царквы Санта-Марыя ін Арачэлі (каля 1485) і царквы Санта-Марыя дэль Попала (1509) у Рыме, апартаментаў Борджа ў Ватыкане (1493—94), бібліятэкі Пікаломіні ў Сіенскім саборы (1503—08). У станковым жывапісе працаваў у партрэтным і міфалагічным жанрах: «Партрэт хлопчыка» (1485), «Адысей і Пенелопа» (1509) і інш.
Я.Ф.Шунейка.
Пінтурык’ё. Імператар Фрыдрых III вянчае лаўрамі паэта Энеа Сільвіо Пікаломіні. Фрэска ў бібліятэцы Пікаломіні ў Сіенскім саборы. 1503—08.