род сям. сапраўдных стракоз. Каля 150 відаў. Пашыраны ўсюды (за выключэннем засушлівых і арктычных абласцей) паблізу вадаёмаў. Лічынкі жывуць у стаячых або павольнацякучых водах. На Беларусі 5 відаў; С. перавязаны (S. pedemontanum) занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. брушка 18—28 мм, задніх крылаў 21—29 мм. Афарбоўка разнастайная, акрамя блакітнай і зялёнай. Крылы з шырокай цёмнай перавяззю перад вяршыняй. Брушка ў самцоў чырв., у самак жоўтае. Лічынкі валасатыя або амаль голыя. Драпежнікі.
Сціснутабрухі: 1 — звычайны; 2 — перавязаны; 3 — жаўтаваты; 4 — чорны (а — самец; б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАКО́ЗЫ (Odonata, або Odonatoptera),
атрад насякомых. 3 падатр.: раўнакрылыя (Zygoptera), разнакрылыя (Anisoptera) і анізазігаптэра (Anisozygoptera). Больш за 4,5 тыс. відаў. Вядомы з карбону (каля 350 млн.г. назад). Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках і вільготных субтропіках. Жывуць паблізу вадаёмаў. На Беларусі каля 50 відаў з падатр. раўнакрылых і разнакрылых С. Найб. трапляюцца С. з сям.прыгажунь, бабак, або патрульшчыкаў (Corduliidae), дзедак (Gomphidae), каромыслаў (Aeschnidae), лютак (Lestidae), пласканожак (Piatycnemidae), сапраўдных стракоз (Libellulidae), стрэлак (Coenagrionidae). У Чырв. кнізе 5 відаў: булавабрух кольчаты, прыгажуня бліскучая, сціснутабрухперавязаны, беланоска таўстахвостая (Leucorrhinia caudalis), дазоршчык-уладар (Anax imperator).
Крылаў 2 пары; празрыстыя, перапончатыя, густа жылкаваныя. Даўж. брушка да 120 мм, задняга крыла да 94 мм. Вочы вял., фасетачныя, простых вочак 3. Вусікі кароткія. Ротавыя органы грызучыя. У адрозненне ад інш. насякомых маюць дорсавентральныя мышцы крылаў і другасны капулятыўны апарат у самцоў. Драпежнікі. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі (наяды) драпежныя, жывуць у вадзе. Дыхаюць вонкавымі (хваставымі) або рэктальнымі (вырасты задняй кішкі) жабрамі.