украінскі пісьменнік; заснавальнік жанру сац.псіхал. рамана ва ўкр. л-ры. Друкаваўся з 1872. У сац.-быт. рамане «Хіба равуць валы, калі яслі поўныя» (Жэнева, 1880; з братам І.Я.Рудчанкам) гісторыя дарэформеннай і паслярэформеннай укр. вёскі, пошукі сац. справядлівасці. У традыцыях крытычнага рэалізму напісаны раман «Вулічная» (ч. 1—2, 1883—84; ч. 3, 1919, ч. 4, 1928; аднайм. кінафільм 1961) пра трагічны лёс дзяўчыны-парабчанкі. Аўтар аповесцей «Ліхія людзі» (1877), «Ліха даўняе і цяперашняе» (1897, выд. 1903), «Галодная воля» (выд. 1940), паэмы ў прозе «Сон» (1905), п’ес, перакладаў. На бел. мову асобныя творы М. пераклаў Б.Сачанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЙКА (Кандрат Тодаравіч) (17.9.1860, в. Збочна Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 6.9.1921),
бел. пісьменнік. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1879). Настаўнічаў у Косаве (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). З 1884 на Украіне. З 1918 паралізаваны, жыў у г. Здалбунаў Ровенскай вобл. Вершы на бел. мове пачаў пісаць у 1883 («Песня ластаўкі», «Бусел», «Сарока»). У 1893 у Харкаве выдаў кн. «Руская азбука». З 1911 у газ. «Наша ніва» друкаваў апавяданні, п’есы, пераклады з укр. мовы. Яго прозу вызначае блізкасць да жыцця (апавяданні «Кульгавы дзядзька Раман» і «Таклюся-сухотніца», 1912; «Пан Трудоўскі», 1914). Апавяданні вылучаюцца пранікнёным лірызмам («Успамін», 1911), дабрадушным гумарам («Абмылка», 1915). У апавяд. «Панас Крэнт» (1913) паказаў вобраз кулака-крывасмока. П’еса «Снатворны мак» (асобнае выд. 1912, Вільня) на казачна-фантаст. сюжэт з расліннага і жывёльнага свету — першая спроба ў бел. л-ры стварыць драм. твор для лялечнага т-ра. У 1914 даслаў у рэдакцыю «Нашай нівы» зб. «Засеўкі» (выхаду перашкодзіла 1-я сусв. вайна). У 1921 выслаў у віленскае Бел.навук.т-ва 8 сшыткаў з апавяданнямі, вершамі, казкамі (лёс невядомы).
Тв.:
У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн., 1965;
У кн.;
Беларуская дакастрычніцкая драматургія. Мн., 1978.
Літ.:
Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 2. 2 выд.Мн., 1989.