Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Палессе (в., Гомельская вобл.) 1/216
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Палессе (в., Пастаўскі р-н) 8/49, 307
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Палессе (в., Светлагорскі р-н) 8/49; 9/438 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Палессе (в., Чачэрскі р-н) 8/49; 11/219, 220 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́ССЕ (назва звязана са значнай аблесенасцю тэрыторыі),
палескі тып ландшафту, нізіны ў раёнах пашырэння алювіяльных і водна-ледавіковых пяскоў ускраіннай паласы плейстацэнавага мацерыковага зледзянення ў межах паўд. тайгі, мяшаных і шыракалістых лясоў Еўропы. Пяскі запаўняюць плоскія паніжэнні, звязаныя з тэктанічнымі ўпадзінамі. Залішняе атмасфернае ўвільгатненне і недастатковы дрэнаж (рэчышчы густой рачной сеткі вельмі мала ўрэзаны) абумовілі фарміраванне буйных масіваў балот, якія параслі хвояй, бярозай, вольхай і інш. Палескі тып ландшафту характэрны для Палескай нізіны, Мяшчорскай нізіны, усх. раёнаў Польшчы (у бас. рэк Вепш і Буг), пашыраны таксама на Пд Канады і ў паўн. раёнах ЗША). Гл. таксама Беларускае Палессе.
т. 11, с. 552
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́ССЕ,
вёска ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., на р. Камайка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на 3 ад г. Паставы, 300 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Лынтупы. 379 ж., 127 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 11, с. 552
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́ССЕ,
вёска ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Бабруйск—Мазыр. Да 1939 наз. Кабыльшчына. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 34 км на ПдЗ ад г. Светлагорск, 144 км ад Гомеля, 20 км ад чыг. ст. Жэрдзь. 529 ж., 207 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 11, с. 552
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́ССЕ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Каўпіта, на аўтадарозе Чачэрск—Краснаполле. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнУ ад г. Чачэрск, 100 км ад Гомеля, 70 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 551 ж., 221 двор (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 11, с. 552
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Чырвонае Палессе (воз.), гл. Чырвонае
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)