вёска ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., на р. Камайка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на 3 ад г. Паставы, 300 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Лынтупы. 379 ж., 127 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.