Белы
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Белы
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Белы
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПІРО́ЎКА,
раннялетні сорт яблыні народнай селекцыі. Пашыраны на Беларусі; на
Дрэва сярэднярослае з круглявай кронай. Пладаносіць пасля пасадкі на 4—5 на клонавых прышчэпах — на 2—3 год. Зімаўстойлівы. Плады сярэдняй велічыні, на маладых дрэвах буйныя, круглавата-канічныя, часам маюць шво (вострая падоўжная складка скуркі плода). Афарбоўка белавата-жоўтая з шэра-зялёнымі кропкамі. Скурка ўкрыта васковым налётам, гладкая, тонкая. Мякаць белая, рыхлая, далікатная, сакавітая, буйназярністая, кісла-салодкая, пры пераспяванні мучністая. Захоўваецца не болей як 2 тыдні.
З.А.Казлоўская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМІДО́Р,
род кветкавых раслін
Адна- і шматгадовыя (у тропіках) травяністыя і паўхмызняковыя расліны. Сцябло прамастойнае або палеглае, голае ці слабаапушанае. Лісце непарнаперыста-рассечанае. Кветкі дробныя, жоўтыя, суквецце — завіток. Плод — сакавітая ягада масай 20—900
Літ.:
Брежнев Д.Д. Томаты. 2 изд.
Полянская А.М. Томаты.
Тараканов Г.И., Борисов Н.В., Климов В.В. Овощеводство защишенного грунта.
У.П.Пярэднеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)