Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУКО́ВЫ СТЫЛЬ,
адзін з кніжных стыляў мовы, які абслугоўвае разнастайныя галіны навукі (тэхн., прыродазнаўчыя, гуманітарныя і інш.) і рэалізуецца ў манаграфіях, навук. артыкулах, дысертацыях, рэфератах, навук. паведамленнях, дакладах і інш. Мае 3 асн. падстылі; уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны. Асн. стылявыя рысы: яснасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, лагічнасць, доказнасць, недвухсэнсавасць, бязвобразнасць. Найб. ярка праяўляецца ў пісьмовай форме, у апошні час актыўна пранікае (зберагаючы сваю спецыфіку) і ў вуснае маўленне. У сучасным Н. с. многа розных наменклатурных знакаў, схем, табліц, дыяграм і інш. Н. с. ўласцівы; у лексіцы — шырокае выкарыстанне тэрміналогіі і слоў з абстрактным значэннем; у марфалогіі — пераважнае выкарыстанне некаторых класаў слоў, напр., назоўнікаў, прыметнікаў (каля 13% любога навук. тэксту), займеннікаў мнл. 1-й асобы для ўказання асобы аўтара; у сінтаксісе — складаныя сінтакс. канструкцыі, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя словазлучэнні, розныя ўстаўкі, тлумачэнні і інш. Характарызуецца тэндэнцыяй да інтэрнацыяналізацыі.
Літ.:
Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1983;
Стилистика русского языка. 2 изд. Л., 1989;
Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. 3 выд.Мн., 1992;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВЫ КАБІНЕ́Ту Празе.
Існаваў з ліст. 1927 да 1930 у г. Прага (Чэхаславакія). Размяшчаўся ў будынку Украінскага ін-та грамадазнаўства. Кіраўнік-сакратар Т.Грыб. Меў на мэце: збіранне і сістэматызацыю матэрыялаў па гісторыі, л-ры, мастацтве, геаграфіі, эканоміцы Беларусі, бел.вызв.-адраджэнскім руху; вывучэнне Беларусі як геагр., культ., гіст., сац.-эканам. і лінгвістычнай адзінкі ў сістэме ўзаемаадносін народаў Усх. Еўропы; даследаванне тэндэнцый і перспектыў развіцця бел. народа і яго самаст. існавання ў дзярж. і нац.-культ. сэнсе; азнаямленне навук. колаў інш. народаў з бел. праблематыкай. Пры кабінеце існаваў музей-архіў. У сак. 1928 выдаў адозву да ўсіх бел. устаноў на эміграцыі з запрашэннем да супрацоўніцтва. Пасля спынення дзейнасці навук. і архіўныя матэрыялы кабінета перададзены ў фонд бел. аддзела Славянскай б-кі і Бел. загранічнага архіва ў Празе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУКО́ВЫ КАМІТЭ́Т ПА ПРАБЛЕ́МАХ НАВАКО́ЛЬНАГА АСЯРО́ДДЗЯ (Scientific Committee on Problems of the Environment; СКОПЕ),
адзін з камітэтаў Міжнароднага савета навуковых саюзаў. Засн. ў 1969 з мэтай аб’яднання і каардынацыі міжнар. дзейнасці па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. Займаецца зборам, апрацоўкай і распаўсюджваннем інфармацыі па зменах у навакольным асяроддзі пад уплывам дзейнасці чалавека і вывучае ўплыў гэтых змен на чалавека; распрацоўвае метадалогію ацэнкі параметраў навакольнага асяроддзя; забяспечвае аператыўнай інфармацыяй навук. цэнтры і арг-цыі па вывучэнні навакольнага асяроддзя і інш. У рабоце к-та прымаюць удзел 35 краін-членаў, 22 саюзы, навук. к-ты і асацыяцыі. Вышэйшы орган СКОПЕ — Ген. асамблея, якая склікаецца раз у 3 гады, паміж сесіямі асамблеі яго дзейнасцю кіруе выканаўчы к-т з прадстаўнікоў розных краін. У 1981 у Мінску адбыўся міжнар. семінар СКОПЕ—ЮНЕП паводле праекта «Дынаміка экасістэм пераўвільготненых зямель і малых прэснаводных вадаёмаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФАРМА́ЦЫІ І МАРКЕ́ТЫНГУ АГРАПРАМЫСЛО́ВАГА КО́МПЛЕКСУ БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВЫ ЦЭНТР (БелНЦІМАПК). Засн. ў 1995 у Мінску на базе Эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу Беларускага навукова-даследчага інстытута. Асн. кірунак даследаванняў — забеспячэнне аграпрамысл. комплексу навук.-тэхн. і маркетынгавай інфармацыяй. Выдае час. «НТИ и рынок».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБКО́Ў (Уладзімір Андрэевіч) (н. 22.2.1939, ст. Салтанаўка Жлобінскага р-на),
бел. гісторык і палітолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1989). Д-ргіст.н. (1978), праф. (1983). Скончыў БДУ (1963). З 1956 працаваў у рэсп. друку, на Бел. радыё. У 1969—90 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. З 1992 заг. кафедры паліталогіі Бел.дзярж.эканам. ун-та, адначасова з 1993 дырэктар Мінскага НДІсац.-эканам. і паліт. праблем. Даследуе праблемы развіцця паліт. працэсу, дзейнасці паліт. партый, грамадскіх рухаў, узаемадзеяння органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Аўтар манаграфій «Навуковы падыход у партыйнай рабоце» (1985), «Адраджэнне духу ленінізму» (1989). Навуковы кіраўнік і адзін з аўтараў калектыўных прац «Куды ідзе Беларусь?» (ч.1, 1994), «Паліталогія» (1995), «Тэхналогія палітыкі» (1995). Прэзідэнт Бел. асацыяцыі паліт.навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДОКЛА́ДЫ АКАДЕ́МИИ НАУ́К БЕЛАРУ́СИ».
навуковы часопіс. Выходзіць з ліп. 1957 на рус. мове (рэзюме і на англ. мове) 6 разоў на год. Змяшчае кароткія паведамленні пра вынікі новых арыгінальных завершаных даследаванняў у галіне матэматыкі, прыродазнаўства і тэхнікі, выкананых у НДІНац.АН Беларусі, ВНУ і н.-д. установах рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИСТО́РИК-МАРКСИ́СТ»,
савецкі навуковыгіст. часопіс. Выдаваўся ў 1926—41 у Маскве на рус. мове. У 1926—31 орган Т-ва гісторыкаў-марксістаў пры Камуніст. акадэміі і яе Ін-та гісторыі, у 1936—41 — Ін-та гісторыі АНСССР. З пазіцый марксізму асвятляў пытанні гісторыі СССР, Расіі, усеагульнай гісторыі. У 1941 аб’яднаны з «Историческим журналом».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ЗБО́РНІК»,
навуковы часопіс. Выдаваўся ў 1955—60 у Мюнхене (Германія) Ін-там вывучэння СССР. Друкаваўся на рататары. Выходзіў на бел., з № 2 (1955) паралельна на англ. («Belorussian Review») мовах. Друкаваў працы па бел. гісторыі, мове, л-ры, мастацтве, эканоміцы, рэцэнзіі на беларусазнаўчыя выданні, агляды час. «Камуніст Беларусі» і інш. Выйшла 12 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АХО́ВА ПРА́ЦЫ»,
навуковы, грамадска-вытворчы ілюстраваны часопіс. Выходзіць з 1993 у Мінску на бел. і рус. мовах. Адлюстроўвае стан і ўзровень аховы працы на Беларусі і за яе межамі. Аналізуе вопыт пошукаў эфектыўных шляхоў прафілактыкі траўматызму і аварый на вытворчасці. Дае практычныя арганізац., тэхн., эканам. і юрыд. парады. Мае пастаянныя рубрыкі «Юрыдычныя старонкі», «Экалогія», «А як за мяжой?», «Увага — небяспека», «Чарнобыль — агульны боль» і інш.