БАСАНА́ВІЧУС (Basanavičius) Іонас (23.11.1851, в. Ажкабаляй, Літва — 16.2.1927),
літоўскі грамадскі дзеяч, навуковец. Скончыў Маскоўскі ун-т (1879). Засн. першы літоўскі ліберальны час. «Aušra» («Зара», 1883). Ініцыятар стварэння Літоўскага навук. т-ва (1907). Працы па стараж. і сярэдневяковай гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, санітарыі. Сабраў і выдаў 9 тамоў нар. казак і песень.
т. 2, с. 338
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЦЕ́РСКІ Фелікс (1774—1826),
бел. і польскі літаратар, навуковец, педагог. Д-р філасофіі і тэалогіі Віленскага ун-та.
Вывучаў філасофію, вышэйшую матэматыку, фізіку ў Гал. школе ВКЛ (Віленскім ун-це). Выкладаў паэтыку, рыторыку, фізіку ў Забельскім дамініканскім калегіуме (цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.), у Гродне і Навагрудку. Апошнія гады жыцця правёў у Вільні. Аўтар падручніка па эксперым. фізіцы (1806, на лац. мове). Трактат Ц. аб паэтыцы і рыторыцы страчаны. Вёў канфідэнцыяльныя перагаворы з царом Аляксандрам I адносна прыняцця царом каталіцызму.
Літ.:
Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.
А.В.Мальдзіс.
т. 17, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКА́ЛІК Міхась (31.3.1903, г.п. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 25.9.1965),
бел. уніяцкі рэліг. і культ. дзеяч. Д-р слав. філалогіі (1959). Скончыў Нясвіжскую гімназію (1924), Віленскі ун-т (1931). З 1932 у Германіі. Скончыў калегіум пры Мюнхенскім ун-це (1938), у 1941 і 1956—57 аспірант слав. філалогіі гэтага ун-та. Вучыўся ў Берлінскім тэхн. ін-це. Быў святаром пры царкве св. Міхала (Мюнхен). Заснавальнік «Саюза беларускіх студэнтаў у Нямеччыне» (1933). У ліп. 1943 — крас. 1944 вязень канцлагера Заксенгаўзен (вызвалены дзякуючы намаганням папскай місіі ў Германіі). З 1945 жыў у г. Гослар, быў святаром у брыт. зоне акупацыі сярод беларусаў і ўкраінцаў. У 1946 выкладаў у бел. гімназіі імя М.Багдановіча ў Ватэнштэце, узначальваў парафіяльны к-т, які выдаваў час. «Беларуская думка» (1947—49). Кіраўнік Бел. к-та перасяленцаў (1947—52). Даследаваў ролю нар. духоўнай і матэрыяльнай культуры ў творчасці Я.Купалы («Янка Купала — пясняр беларускага народа», 1961).
Літ.:
Сакалоўскі У. Міхась Маскалік — навуковец і святар // Роднае слова. 1998. № 2.
У.Л.Сакалоўскі.
т. 10, с. 168
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)