МІКО́ЛА,

старадаўняе каляндарна-абрадавае свята ў беларусаў і інш. слав. народаў у гонар апекуна земляробства і нар. заступніка св. Міколы. Вытокі свята, якое спалучыла элементы язычніцкай персаніфікацыі дабрадзейных сіл прыроды з прынцыпамі хрысціянства, у шанаванні культу Вялеса. Адзначалі 2 разы ў год — вясною (9 мая с. ст.) і зімою (6 снежня с. ст.). Да веснавога М. заканчвалася сяўба, упершыню пасля зімы выводзілі коней на начлег, спраўлялі магічныя абрады, якія мелі ахоўны сэнс, пачыналі стрыгчы авечак; пасля М. забаранялася пасвіць статак на сенажацях. Да зімовага М. заканчвалася малацьба.

т. 10, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Крывіч Мікола, гл. Байкоў М. Я.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бажан Мікола (М. П.) 2/69—70, 405, 514; 3/106, 508; 7/359; 9/193, 426, 585; 10/451, 452, 455; 12/576

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЁТР,

старажытнарускі архітэктар. Будаўнік Георгіеўскага сабора (пачаты ў 1119) Юр’ева манастыра ў г. Ноўгарад. Яму прыпісваюцца таксама інш. саборы горада — Мікола-Дварышчанскі (закладзены ў 1113) і Раства Багародзіцы ў Антоніевым манастыры (закладзены ў 1117).

т. 12, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕВЕРАДЗВІ́НСК,

горад у Архангельскай вобл. Расіі (да 1957 Молатаўск). Размешчаны на беразе Белага м., у дэльце р. Паўн. Дзвіна. 229 тыс. ж. (1999). Чыг. станцыя. Цэнтр падводнага атамнага суднабудавання. Прам-сць: дрэваапр., харч., абаронная. Ваенна-марская база падводных лодак. Тэатр. Захаваліся збудаванні Мікола-Карэльскага манастыра (згадваецца з 1419).

т. 14, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІШНЕ́ЎСКІ Мікола (Мікалай Аляксеевіч; 28.3.1910, г. Гомель — 17.3.1986),

бел. пісьменнік. Вучыўся ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (1932—33). Працаваў у прэсе, у 1952—67 нам. гал. рэдактара час. «Сельская гаспадарка Беларусі». Друкаваўся з 1933. Аўтар зб. апавяданняў «Скарб зямлі» (1951), прысвечанага людзям пасляваен. калгаснай вёскі, нарысаў, сцэнарыяў навук.-папулярных фільмаў.

т. 4, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́РАНАЎ Мікола (Мікалай Гаўрылавіч; н. 13.12.1936, в. Віры Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. пісьменнік. Працаваў у раённых газетах. Дэбютаваў вершамі ў 1952. У апавяданнях (зб. «Ветраны дзень», 1976, «Перад адлігай», 1984) адлюстроўвае вясковы побыт, расказвае пра сваё пакаленне, якое спазнала вайну, сіроцтва, пасляваен. цяжкасці. Аповесць «Завея» (1979) пра жыццё і працу рыбакоў.

т. 4, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯМІРАДКО́ЎЕ, септыма,

сямірадковая страфа з адной, дзвюма або трыма рыфмамі і рознай схемай рыфмоўкі (ааБввБв, аБаБввБ, ааБвваБ, ААББВВБ і інш.):

Пануй, Мікалае,
Часіна такая,
Трымайся прастола,
А будзе вас гола.
Закончан малебен.
Ты нам не патрэбен,
Другі і апошні Мікола!
(Я.​Колас. «Малебен»)

Да С. часта звяртаецца Н.​Гілевіч.

В.​П.​Рагойша.

т. 15, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НЧАНКА Мікола (Мікалай Нічыпаравіч; н. 10.3.1942, в. Кавалёўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў Жытомірскі пед. ін-т (1968) і Мінскую Вышэйшую парт. школу (1981). З 1969 (з перапынкам) працуе ў Клімавіцкай газ. «Новае жыццё» (з 1988 гал. рэдактар). Друкуецца з 1967. Аўтар зб-каў вершаў «Зялёны звон» (1971), «Давер» (1980), «Ліпацвет» (1993). Асн. іх тэмы — працоўныя будні сучасніка, прыгажосць роднага краю, духоўных памкненняў чалавека.

т. 10, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРАФІМЧУ́К Мікола (Мікалай Мікалаевіч; н. 3.1.1950, в. Восаўцы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. паэт. Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1975). Працаваў у рэдакцыях раённых газет, на Брэсцкім тэлебачанні, у газ. «Мінская праўда», «Звязда», «Наша доля». Друкуецца з 1970. У зб-ках «Трыванне» (1990), «Фэст» (1994), «Любіць Бог Беларусь», «Трын-трава», «Найперш мы — ліцвіны» (усе 1996) асэнсаванне прызначэння чалавека на зямлі, сцвярджэнне духоўных каштоўнасцей.

т. 15, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)