СЯМІРАДКО́ЎЕ,
сямірадковая страфа з адной, дзвюма або трыма рыфмамі і рознай схемай рыфмоўкі (ааБввБв, аБаБввБ, ааБвваБ, ААББВВБ і
Пануй, Мікалае,
Часіна такая,
Трымайся прастола,
А будзе вас гола.
Закончан малебен.
Ты нам не патрэбен,
Другі і апошні Мікола!
(Я.Колас. «Малебен»)
Да С. часта звяртаецца Н.Гілевіч.
В.П.Рагойша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)