горад у Інданезіі, на Пд в-ва Суматра. Адм. цэнтр прав. Паўднёвая Суматра. Каля 1,2 млн.ж. (1999). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Порт у вусці р.Мусі. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы нафты. Прам-сць: нафтаперапр., суднабуд., каўчукавая, харч., тэкст., дрэваапр., мэблевая, гумава-тэхнічная. Ун-т. Музей. Арх. помнікі: мячэць (1740, мінарэт 1753), пахавальні султанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЙДАРАБА́Д,
горад у Індыі, пры зліцці рэк Мусі і Усі. Адм. ц. штата Андхра-Прадэш. 6,65 млн.ж. (2000). Важны эканам., гіст. і культ. цэнтр Паўд. Індыі. Прам-сць: лёгкая, харч., хім.-фармацэўтычная, тытунёвая, папяровая, шкляная; трансп., энергет., эл.-тэхн. машынабудаванне, вытв-сцьавіяц. абсталявання, авіяц.з-д. Саматужная вытв-сць прадметаў хатняга ўжытку, маст. вырабаў, тканін. Асманскі ун-т. Цэнтральнае геафіз. ўпраўленне.
Горад Хайдарабад (Індыя). Статуя Буды на воз. Хусейн-Сагар.
Засн. пасля 1589 як сталіца інд. дзяржавы Галконда. З 1724 сталіца аднайм. княства і рэзідэнцыя нізамаў, потым адм. ц. штата Хайдарабад, з 1956 — штата Андхра-Прадэш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМА́ТРА (Sumatra, Sumatera),
востраў у зах. частцы Малайскага архіпелага, у складзе Вялікіх Зондскіх астравоў, тэр. Інданезіі. Пл. каля 435 тыс.км². Нас. каля 40 млн.чал. (2000). Даўж. з ПнЗ на ПдУ каля 1700 км. Берагавая лінія слаба парэзаная, уздоўж узбярэжжа трапляюцца каралавыя рыфы. Зах.ч. ’вострава занята сістэмай гор Барысан (выш. да 3805 м, вулкан Керынчы), на У — забалочаныя раўніны. Горы складзены пераважна з палеазойскіх метамарфічных парод з гранітнымі інтрузіямі, развіты эфузійна-асадкавыя адклады мезазою і кайназою, латэрыты. Радовішчы нафты, прыроднага газу, вугалю, золата, марганцу. Клімат экватарыяльны. Сярэднегадавая т-ра на раўнінах 25—27 °C, ападкаў 1500—3000 мм (у гарах месцамі больш за 6000 мм) за год. Густая рачная сетка. Асн. рэкі: Мусі, Хары, Індэрагіры, Кампар. Буйное воз. Тоба. Пад лесам каля 70% тэр. На раўнінах шмат’ярусныя трапічныя лясы, уздоўж узбярэжжа — мангравыя зараснікі, у гарах — лясы з вечназялёнага дубу, каштану, зараснікі лаўру, буку, хвойных і інш. парод. У фауне трапляюцца двухрогі насарог, інд. слон, малайскі мядзведзь, арангутанг, гібон, чапрачны тапір і інш.Нац. парк Гунунг-Лёсер, запаведнікі. Плантацыі рысу, каўчуканосаў, какосавых пальмаў, кавы. Асн. гарады: Палембанг, Паданг, Медан.