горад у Індыі, пры зліцці рэк Мусі і Усі. Адм. ц. штата Андхра-Прадэш. 6,65 млн.ж. (2000). Важны эканам., гіст. і культ. цэнтр Паўд. Індыі. Прам-сць: лёгкая, харч., хім.-фармацэўтычная, тытунёвая, папяровая, шкляная; трансп., энергет., эл.-тэхн. машынабудаванне, вытв-сцьавіяц. абсталявання, авіяц.з-д. Саматужная вытв-сць прадметаў хатняга ўжытку, маст. вырабаў, тканін. Асманскі ун-т. Цэнтральнае геафіз. ўпраўленне.
Горад Хайдарабад (Індыя). Статуя Буды на воз. Хусейн-Сагар.
Засн. пасля 1589 як сталіца інд. дзяржавы Галконда. З 1724 сталіца аднайм. княства і рэзідэнцыя нізамаў, потым адм. ц. штата Хайдарабад, з 1956 — штата Андхра-Прадэш.