Медэя (міфал.) 11/567

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МЕДЭ́Я,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі чараўніца, дачка калхідскага цара Ээта, унучка бога Геліяса. Пакахаўшы правадыра арганаўтаў Ясона, дапамагла яму здабыць залатое руно і разам з каханым уцякла ў Грэцыю, забіўшы пры гэтым свайго малога брата. Калі Ясон задумаў ажаніцца з дачкой карынфскага цара, М. з рэўнасці загубіла саперніцу, забіла двух сваіх малых сыноў ад Ясона і знікла на крылатай калясніцы, якую прыслаў Геліяс. Вобраз М. знайшоў адлюстраванне ў л-ры (Эўрыпід, Сенека, П.​Карнель і інш.), жывапісе (пампеянскія размалёўкі, Э.​Дэлакруа і інш.), музыцы (Л.​Керубіні і інш.).

т. 10, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Фігнер Медэя 12/620

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЛАС (Callas; сапр. Калаерапулу) Марыя

(3.12.1923, Нью-Йорк — 16.9.1977),

грэчаская спявачка (сапрана). Вучылася ў Афінскай кансерваторыі. Дэбютавала ў Афінах (1938). З 1950 салістка буйнейшых оперных т-раў свету «Ла Скала» (Мілан), «Ковент-Гардэн» (Лондан), опернага т-раў Чыкага, «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк). Валодала голасам вял. дыяпазону, выключным артыстызмам, майстэрствам бельканта. Сярод партый: МедэяМедэя» Л.​Керубіні), Лючыя, Ганна Балейн («Лючыя ды Ламермур», «Ганна Балейн» Г.​Даніцэці), Норма, Аміна, Імагена («Норма», «Самнамбула», «Пірат» В.​Беліні), Віялета («Травіята» Дж.​Вердзі), Тоска, Чыо-Чыо-сан (аднайм. оперы Дж.​Пучыні), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні, Кармэн («Кармэн» Ж.​Бізэ). З 1982 у Афінах праводзіцца Міжнар. конкурс вакалістаў імя К. Здымалася ў кіно («Медэя», 1969), займалася рэж. дзейнасцю.

Літ.:

Мария Каллас: Биография. Статьи. Интервью: Пер. с англ. и итал. М., 1978.

М.Калас у ролі Разіны.

т. 7, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́СТАЛАВА ((Dostálová) Леапольда) (23.1.1879, Велеславін, каля Прагі — ?),

чэшская актрыса. Нар. арт. ЧССР (1947). У 1901—20 і з 1924 у пражскім Нац. т-ры. У 1920—24 у пражскім Гар. т-ры на Вінаградах. Актрыса вял. тэмпераменту, стварала вобразы моцных духам, апанаваных страсцямі жанчын: лэдзі Макбет («Макбет» У.​Шэкспіра), Антыгона («Антыгона» Сафокла), МедэяМедэя» Эўрыпіда), Баладзіна («Баладзіна» Ю.​Славацкага), Эмілія Марці («Сродак Макропуласа» К.​Чапека), Бабуля («Ліхтар» А.​Ірасека), Людміла («Драгаміры» І.​Тыла) і інш. Дзярж. прэмія ЧССР 1946.

т. 6, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖОРЖ (George; сапр. Веймер; Weimer) Маргерыт Жазефін

(23.2.1787, г. Баё, Францыя — 11.1.1867),

французская актрыса. Вучылася ў драм. актрысы Ракур. У 1802—08, 1813—18 выступала ў т-ры «Камеды Франсэз». Выконвала ролі ў класіцысцкіх трагедыях: Герміёна, Раксана, Клітэмнестра («Андрамаха», «Баязет», «Іфігенія ў Аўлідзе» Ж.​Расіна), Клеапатра, Медэя («Радагюна», «Медэя» Б.​Карнеля), Меропа, Семіраміда (аднайм. п’есы Вальтэра) і інш. Яе мастацтва адлюстроўвала позні перыяд у развіцці класіцызму з характэрнай для яго знешняй пампезнасцю, дэкаратыўнасцю. З 1822 у т-ры «Адэон», у 1830-я г. — адначасова і ў т-ры «Порт-Сен-Мартэн». У 1849 пакінула сцэну.

т. 6, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЛАСАВА (сапр. Няелава) Яўгенія Іванаўна

(26.12.1780—11.4.1869),

руская балерына. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1799, педагог І.Вальберх). У 1799—1826 у Пецярбургскім імператарскім т-ры. Дасканала валодала тэхнікай класічнага танца і мастацтвам пантамімы. Сярод партый: Ізора («Рауль Сіняя барада» А.​Грэтры і К.​Каваса), Адэлаіда («Рауль дэ Крэкі...» Каваса і Ц.​Жучкоўскага), МедэяМедэя і Ясон» Ж.​Ж.​Радольфа), Федра («Федра і Іпаліт» Каваса і П.​Турыка), Дзяўчына («Новы Вертэр» С.​Цітова). Заснавальніца рус. характарнага танца. Адна з першых у Расіі змяніла пышны стылізаваны касцюм на ант. хітон. Іграла ў оперных і драм. спектаклях.

т. 8, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМІРАНАШВІ́ЛІ (Медэя Пятроўна) (н. 10.9.1930, Тбілісі),

грузінская спявачка (сапрана), педагог. Нар. арт. Грузіі (1965), нар. арт. СССР (1976). Дачка П.В.Аміранашвілі. Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1953), выкладае ў ёй (з 1982 праф.). З 1954 салістка Груз. т-ра оперы і балета. Сярод лепшых партый: Маро («Даісі» З.​Паліяшвілі), Мзія («Міндыя» А.​Тактакішвілі), Таццяна («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан («Чыо-Чыо-сан» Дж.​Пучыні). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1960), Міжнар. конкурсу «Мадам Батэрфляй» (Осака, 1970). Дзярж. прэмія Груз. ССР 1971.

т. 1, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́ЛЬБЕРХ (Іван Іванавіч) (14.7.1766, Масква — 26.7.1819),

рускі танцоўшчык, першы рус. балетмайстар, педагог. Прадстаўнік сентыменталізму. Скончыў Пецярбургскую тэатр. школу (1786), выкладаў у ёй (з 1794). З 1786 саліст Пецярбургскіх імператарскіх т-раў, выконваў пантамімныя партыі: Ясон («Медэя і Ясон» Ж.​Ж.​Радольфа), Рамэо («Рамэо і Джульета» Д.​Штэйбельта). Паставіў 37 (1-ы — «Шчаслівае пакаянне», 1795) і ўзнавіў 10 балетаў інш. харэографаў. Працаваў у традыцыях дзейснага балета 18 ст. Адбіраў для імператарскіх т-раў лепшых танцоўшчыкаў з прыватнаўласніцкіх труп (у т. л. 14 салістаў Шклоўскага тэатра Зорыча).

т. 3, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́ЗАРАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 3.1.1938, С.-Пецярбург),

расійскі акцёр. Нар. арт. Расіі (1977). Скончыў школу-студыю МХАТа (1959), працуе ў т-ры імя Маякоўскага (Масква). Творчасць адметная майстэрствам псіхал. і сац. абмалёўкі персанажа. У рэпертуары драм., камедыйныя, вострахарактарныя ролі: Звяздзінскі («Плады асветы» Л.​Талстога), Хлудаў («Бег» М.​Булгакава), Ясон («Медэя» Эўрыпіда), Георгій Абашвілі, Давід («Каўказскі ’мелавы круг» Б.​Брэхта), Віктар («Іркуцкая гісторыя» А.​Арбузава), Жорж Піту («Смех лангусты» Дж.​Марэла). Зняўся ў кіна- і тэлефільмах: «Яшчэ раз пра каханне», «Праз церні да зорак», «Кветкі запозненыя», «Казка, расказаная ноччу», «Дзямідавы», «Вар’яцкі дзень інжынера Баркасава» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1977.

т. 9, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)