СЯМЁНАВА Кацярына Сямёнаўна (18.11.1786—13.3.1849),

руская актрыса. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча. У 1803—26 (з перапынкам) у пецярбургскім імператарскім т-ры. Эмацыянальнасць і шчырасць выканання С. праявілася ў трагедыях В.​Озерава: Антыгона («Эдып у Афінах»), Моіна («Фінгал»), Ксенія («Дзмітрый Данскі»), Паліксена («Паліксена»). Самабытна трактавала жаночыя вобразы трагедый Расіна (Герміёна — «Андрамаха», Федра — «Федра»), Вальтэра (Меропа — «Меропа», Заіра — «Заіра»), І.​Б.​Ланжэп’ера (Медэя — «Медэя») і інш. Мастацтва С. вызначалася ўнутр. свабодай пачуццяў і адухоўленасцю.

Літ.:

Медведева И.Н. Екатерина Семенова: Жизнь и творчество трагич. актрисы. М., 1964.

т. 15, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)