МАРАКО́Ў (Валерый Дзмітрыевіч) (27.3.1909, в. Акалонія; цяпер у межах Мінска — 29.10.1937),
бел.паэт. Скончыў Бел. вышэйшы пед.ін-т (1934). Працаваў мулярам, настаўнічаў. У 1936 рэпрэсіраваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1925. Паэзія М. вылучаецца лірычнасцю, шчырасцю, эмацыянальнай напружанасцю, пафасам радасці жыцця і маладосці, матывамі кахання, апяваннем новай рэчаіснасці. Аўтар кніг «Пялёсткі» (1926), «На залатым пакосе» (1927), «Вяршыні жаданняў» (1930), «Права на зброю» (1933). На бел. мову пераклаў паасобныя творы М.Галоднага, А.Новікава-Прыбоя, П.Тычыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ГА (англ. jig),
1) старадаўні нар. танец кельцкага паходжання. Спачатку парны танец (у маракоў пашыраны як сольны танец жартоўнага характару). У 17—18 ст. папулярны салонны танец у краінах Зах. Еўропы. Пазней бытаваў пераважна ў народзе. Муз. памер 6/8, 9/8, 12/8. Тэмп хуткі.
2) 3 17 ст.муз. п’есы розных тыпаў (у асн. 3-, 6-, 9-, 12-дольныя); заключная частка сюіты. Муз. форма «Ж.» выкарыстана ў балеце «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага; у сюітах многіх бел. кампазітараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ГА (Алесь) (сапр.Асіпенка Аляксандр Аляксандравіч; н. 1.5.1943, Мінск),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1989). Плаваў матросам на траўлеры на Поўначы. У 1967—71, 1972—78 і з 1990 працуе ў прэсе. Друкуецца з 1965. Аўтар аповесцей «Я вярнуся да цябе, мора!» (1965), «Паўночны фарватэр» (1971), «Порт прызначэння» (1973), «Чайкі над полем» (1978), кн. для дзяцей «Медзведзяня шукае сяброў» (1987). Піша пра маракоў Запаляр’я, меліяратараў Палесся, чарнобыльскія праблемы, пытанні сучаснага жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯДЗВЕ́ЦКІ (Іосіф Маркавіч) (23.6.1908, г. Магілёў — 26.12.1959),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў 1-ы курс Прамакадэміі (1941). Працаваў машыністам на ледаколе «Ярмак», які ў 1938 удзельнічаў у выратаванні ледакольных параходаў «Садко», «Малыгін», «Георгій Сядоў». Апошні карабель вывесці з лядовага палону не ўдалося, таму частку яго экіпажа замянілі чл. «Ермака». У цяжкіх умовах 812-дзённага дрэйфу экіпаж з 15 маракоў, у т. л. Н., правёў цыкл назіранняў у недаследаванай частцы Арктычнага басейна, за што кожнаму з іх было прысвоена званне Героя Сав. Саюза. У Вял.Айч. вайну з 1943 на фронце. Пасля вайны ў Запаляр’і, загінуў на палярнай станцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШЫ БЕЛАРУ́СКІ КАМУНІСТЫ́ЧНЫ АТРА́Д,
створаны ў снеж. 1918 у Петраградзе Бел. секцыяй РКП(б) з беларусаў бежанцаў, чырвонаармейцаў і маракоўБалт. флоту. Налічваў каля 200 чал., у т. л. 90 камуністаў. Камандзір атрада А.Я.Казадоеў, камісар Р.Р.Каўшыла. У студз. 1919 два ўзводы атрада на чале з Каўшылам паводле пастановы канферэнцыі Бел. секцыі РКП(б) і выкліку Часовага рабоча-сял.сав. ўрада Беларусі адпраўлены ў Мінск, дзе частка асабовага складу атрада накіравана на работу ў Мінскую надзвычайную камісію (ЧК), у парт. і сав. органы, астатнія пазней уліліся ў Чырв. Армію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРО́БЛІСК»,
«Пралетарска-сялянская беларуская літаратурная суполка», аб’яднанне бел. пісьменнікаў у ліп. 1927 — студз. 1928. Засн. ў Мінску. Ініцыятары стварэння і члены — выключаныя ў крас. 1927 з «Маладняка» Я.Бобрык, В.Каваль, Т.Кляшторны, В.Маракоў, І.Плаўнік, Я.Туміловіч, а таксама А.Гурло, А.Звонак, С.Фамін, М.Хведаровіч, Н.Чарнушэвіч і інш. Ставіла за мэту стварэнне пралетарскай л-ры, адлюстраванне ў маст. форме будаўніцтва сацыялізму ў рэспубліцы. З прычыны сваёй нешматлікасці і неакрэсленасці творчай праграмы суполка не разгарнула шырокай дзейнасці і заявіла (28.1.1928) пра самаліквідацыю. Члены яе былі зноў прыняты ў «Маладняк».