ЦЭНТРАКА́СПІЙ, Цэнтральны камітэт Каспійскай ваеннай флатыліі,
вышэйшы выбарны орган рэв. арганізацый маракоў Каспійскай ваен. флатыліі ў 1917—18. Створаны ў 1-й пал. 1917 у Баку. З сак. 1918 узначальваў А.Р.Кузьмінскі. З падзеннем сав. улады ў Баку (гл. Бакінская камуна) Ц. фактычна спыніў існаванне, але меншавікі, эсэры і азерб. дзеячы ад яго імя стварылі 1.8.1918 антыбальшавіцкі ўрад, т.зв. Дыктатуру Ц. (існаваў да заняцця Баку ў вер. 1918 тур. войскамі).
т. 17, с. 167
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)