Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Лічыльныя дыферэнцыяльныя аналізатары 1/315
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́К, абака
[ад грэч. abax (abakos) дошка],
1) дошка для арыфм. вылічэнняў, якой карысталіся ў Стараж. Грэцыі і Рыме, пазней у Зах. Еўропе (да 18 ст.). Першапачаткова гладкая дошка, пасыпаная пяском і падзеленая на палосы, у якіх размяшчаліся лічыльныя маркі (каменьчыкі, косці, манеты). У краінах Д. Усходу карысталіся кіт. абакам — суанпанам,
у Расіі — лічыльнікамі.
2) У намаграфіі абакі — спец.лічыльныянамаграмы.
3) У архітэктуры — плоская, квадратная ў плане пліта, на якую апіраецца антаблемент; верхняя частка капітэлі. Як элемент класічнага арх.ордэра з’явіўся ў Стараж. Грэцыі. У розных тыпах ордэра набываў своеасаблівую маст. апрацоўку: прафіляванне і арнаментыку ў выглядзе іонікаў у іанічным, ляпныя разеткі ў карынфскім і кампазітным ордэрах. Пашыраны пераважна ў манум. мураваных і драўляных палацавых і грамадскіх збудаваннях класіцызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРСК,
горад у Расіі, цэнтр Курскай вобл., на р. Сейм і яе прытоку Тускар. Вядомы з 1032 як крэпасць Кіеўскай Русі. 442,3 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (лічыльныя машыны, акумулятары, эл.-апаратура і інш.), хім. (хім. валакно, гумава-тэхн. і пластмасавыя вырабы), хім.-фармацэўтычная, лёгкая, харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. НДІ аховы глеб ад эрозіі. 4 ВНУ (пед., мед., с.-г., політэхн.). 3 т-ры (драм., юнага гледача, лялек). Філармонія. Цырк. Краязнаўчы музей, Ваенна-гіст. музей Курскай бітвы 1943. Карцінная галерэя. Арх. помнікі 17—19 ст., у т.л. палаты баяр Рамаданаўскіх, Троіцкая царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКІ МАНЕ́ТНЫ ДВОР,
асноўны цэнтр манетнай вытв-сці ВКЛ. Існаваў з канца 15 ст. да 30.12.1667. Выпускаў аболы, дэнарыі, двайныя дэнарыі, соліды (сярэбраныя), паўгрошы, грошы, 1,5-грашовікі, траякі, 4-грашовікі, шастакі, талеры, орты, злотыя, тымфы, паўдукаты, дукаты, партугалы. Да выпуску двара адносяць і сярэбраныя дэнарыі Вітаўта [1392—1430]. Да Люблінскай уніі 1569 на манетах была выява «Пагоні», у часы Стафана Баторыя — гербы ВКЛ і Каралеўства Польскага, пры Яне II Казіміру аднавілі «Пагоню». Манеты Віленскага манетнага двара вылучаюць па гербах падскарбіяў вял. літоўскіх або па знаках арандатараў двара. Вядомы лічыльныя жэтоны сярэдзіны 16 — пач. 17 ст. Віленскага манетнага двара са знакамі падскарбіяў літоўскіх.