Лічыльныя аналагі (вылічальная сістэма) 1/315

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лічыльныя дыферэнцыяльныя аналізатары 1/315

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

лічы́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лічы́льны лічы́льная лічы́льнае лічы́льныя
Р. лічы́льнага лічы́льнай
лічы́льнае
лічы́льнага лічы́льных
Д. лічы́льнаму лічы́льнай лічы́льнаму лічы́льным
В. лічы́льны (неадуш.)
лічы́льнага (адуш.)
лічы́льную лічы́льнае лічы́льныя (неадуш.)
лічы́льных (адуш.)
Т. лічы́льным лічы́льнай
лічы́льнаю
лічы́льным лічы́льнымі
М. лічы́льным лічы́льнай лічы́льным лічы́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

электро́нна-лічы́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. электро́нна-лічы́льны электро́нна-лічы́льная электро́нна-лічы́льнае электро́нна-лічы́льныя
Р. электро́нна-лічы́льнага электро́нна-лічы́льнай
электро́нна-лічы́льнае
электро́нна-лічы́льнага электро́нна-лічы́льных
Д. электро́нна-лічы́льнаму электро́нна-лічы́льнай электро́нна-лічы́льнаму электро́нна-лічы́льным
В. электро́нна-лічы́льны (неадуш.)
электро́нна-лічы́льнага (адуш.)
электро́нна-лічы́льную электро́нна-лічы́льнае электро́нна-лічы́льныя (неадуш.)
электро́нна-лічы́льных (адуш.)
Т. электро́нна-лічы́льным электро́нна-лічы́льнай
электро́нна-лічы́льнаю
электро́нна-лічы́льным электро́нна-лічы́льнымі
М. электро́нна-лічы́льным электро́нна-лічы́льнай электро́нна-лічы́льным электро́нна-лічы́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лічы́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для лічэння, падліку, вылічэння. Лічыльная лінейка. Лічыльныя машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

abacus

[ˈæbəkəs]

n.

1) лічы́льныя ко́сткі, лічы́льнікі pl. only.

2) Archit. аба́ка f.е́рхняя ча́стка калёны)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АБА́К, абака

[ад грэч. abax (abakos) дошка],

1) дошка для арыфм. вылічэнняў, якой карысталіся ў Стараж. Грэцыі і Рыме, пазней у Зах. Еўропе (да 18 ст.). Першапачаткова гладкая дошка, пасыпаная пяском і падзеленая на палосы, у якіх размяшчаліся лічыльныя маркі (каменьчыкі, косці, манеты). У краінах Д. Усходу карысталіся кіт. абакам — суанпанам,

у Расіі — лічыльнікамі.

2) У намаграфіі абакі — спец. лічыльныя намаграмы.

3) У архітэктуры — плоская, квадратная ў плане пліта, на якую апіраецца антаблемент; верхняя частка капітэлі. Як элемент класічнага арх. ордэра з’явіўся ў Стараж. Грэцыі. У розных тыпах ордэра набываў своеасаблівую маст. апрацоўку: прафіляванне і арнаментыку ў выглядзе іонікаў у іанічным, ляпныя разеткі ў карынфскім і кампазітным ордэрах. Пашыраны пераважна ў манум. мураваных і драўляных палацавых і грамадскіх збудаваннях класіцызму.

Абак.

т. 1, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРСК,

горад у Расіі, цэнтр Курскай вобл., на р. Сейм і яе прытоку Тускар. Вядомы з 1032 як крэпасць Кіеўскай Русі. 442,3 тыс. ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (лічыльныя машыны, акумулятары, эл.-апаратура і інш.), хім. (хім. валакно, гумава-тэхн. і пластмасавыя вырабы), хім.-фармацэўтычная, лёгкая, харч.; вытв-сць буд. матэрыялаў. НДІ аховы глеб ад эрозіі. 4 ВНУ (пед., мед., с.-г., політэхн.). 3 т-ры (драм., юнага гледача, лялек). Філармонія. Цырк. Краязнаўчы музей, Ваенна-гіст. музей Курскай бітвы 1943. Карцінная галерэя. Арх. помнікі 17—19 ст., у т.л. палаты баяр Рамаданаўскіх, Троіцкая царква.

т. 9, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЛЕНСКІ МАНЕ́ТНЫ ДВОР,

асноўны цэнтр манетнай вытв-сці ВКЛ. Існаваў з канца 15 ст. да 30.12.1667. Выпускаў аболы, дэнарыі, двайныя дэнарыі, соліды (сярэбраныя), паўгрошы, грошы, 1,5-грашовікі, траякі, 4-грашовікі, шастакі, талеры, орты, злотыя, тымфы, паўдукаты, дукаты, партугалы. Да выпуску двара адносяць і сярэбраныя дэнарыі Вітаўта [1392—1430]. Да Люблінскай уніі 1569 на манетах была выява «Пагоні», у часы Стафана Баторыя — гербы ВКЛ і Каралеўства Польскага, пры Яне II Казіміру аднавілі «Пагоню». Манеты Віленскага манетнага двара вылучаюць па гербах падскарбіяў вял. літоўскіх або па знаках арандатараў двара. Вядомы лічыльныя жэтоны сярэдзіны 16 — пач. 17 ст. Віленскага манетнага двара са знакамі падскарбіяў літоўскіх.

т. 4, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)