Кіргізія, гл. Кіргізская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ТРАЙНА́Я РЫ́ФМА,

рыфма, якая спалучае тры суседнія вершаваныя радкі. Звычайна ўжываецца ў трохрадкоўях, зрэдку ў астрафічным вершы:

Я сасню цябе, я сасню
Арыкаў сінюю глыбіню,
Бавоўны белую гарачыню,
Прахалоду блакітных гор,
Рэха дальняе наўздагон,
Радзіму бацькі майго...
(В.​Іпатава. «Кіргізія»)

В.​П.​Рагойша.

т. 15, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРКАЛДО́Й, Баркалдаі,

хрыбет у Цянь-Шані, на левабярэжжы р. Нарын (Кіргізія). Даўж. каля 100 км. Сярэдняя выш. каля 4300 м, найб. (на З) 5049 м. Складзены з крышт. сланцаў, мармураў, гранітаў. На схілах пераважае паўпустынная расліннасць, вышэй — скалы і асыпкі з разрэджанай ксерафітнай расліннасцю. На паўн. схілах значнае абледзяненне.

т. 2, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕЙТАЛІ́ЕЎ Тактаналы (н. 3.12.1937, с. Жайылма, Кіргізія),

кіргізскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1984). З 1969 саліст Кірг. т-ра оперы і балета. Сярод партый: Эміль («Чэрвеньская ноч» П.​Хаджыева), Сыргак, Кульчора, Керымбай («Манас», «Месячная прыгажуня», «Тактагул» У.​Уласава, А.​Малдыбаева і У.​Ферэ), Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.​Вердзі), Ленскі («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага) і інш. Дзярж. прэмія Кіргізіі 1982.

т. 14, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУРАТАЛЫ́ КУРЭНКЕ́ЕЎ (1860, Талды-Булат, Кіргізія — 12.1.1949),

кіргізскі кампазітар-меладыст; адзін з заснавальнікаў кірг. прафес. музыкі. Нар. арт. Кыргызстана (1936). Вучыўся ў бацькі — нар. музыканта Курэнкея. Ў 1936—45 саліст Кірг. аркестра нар. інструментаў. Выканаўца на нац. кірг. інструментах (кыяку, камузе, чаоры). Развіваў лепшыя традыцыі нар. выканальніцтва. У свой рэпертуар уключаў кірг. інстр. п’есы, у т. л. каля 80 уласных кю, і найгрышы інш. народаў. Стварыў яскравыя ўзоры нар. інстр. музыкі. Многія яго мелодыі выкарыстаны ў якасці тэм у творах інш. кампазітараў.

т. 11, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРЫ́Н,

рака ў Кіргізіі і Узбекістане, правая састаўляючая р. Сырдар’я. Даўж. 807 км, пл. басейна 59,1 тыс. км². Пачынаецца з ледавікоў Цэнтр. Цянь-Шаня (да ўпадзення р. Малы Н. наз. Вял. Н.), цячэ ў міжгорнай даліне, месцамі ў вузкіх цяснінах. Сярэдні расход вады каля г. Учкурган (Узбекістан) 429 м³/с. Разводдзе ў маі. Выкарыстоўваецца для арашэння, пераважна зямель Ферганскай даліны. Ад Н. (каля г. Учкурган) пачынаецца Вялікі Ферганскі канал. На Н. — Курпсайская, Тактагульская, Таш-Кумырская, Учкурганская ГЭС і вадасховішчы; гарады Нарын, Таш-Кумыр (Кіргізія). У вярхоўях — Нарынскі запаведнік.

т. 11, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАКТАГУ́Л САТЫЛГА́НАЎ (25.10.1864, кішлак Кушчусу Тактагульскага р-на Джалал-Абадскай вобл., Кіргізія — 17.2.1933),

кіргізскі народны акын і кампазітар, музыкант-віртуоз (выканаўца на камузе). З маленства складаў песні, выконваў і нар. муз.-інстр. творы. За песні выкрывальніцкага сац. зместу ў 1898 асуджаны да пакарання смерцю. Прыгавор заменены ссылкай у Сібір, адкуль у 1910 уцёк. Найб. вядомы яго сатыр. песні «Ішан і яго паслядоўнік», «Пяць манапаў», вершы «Бывай, мой народзе!», «Бывай, маці!». У Кіргізіі ўстаноўлена дзярж. прэмія яго імя.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное. Фрунзе, 1964.

Літ.:

Маленов Б. Великий акын-демократ. Фрунзе, 1964.

Тактагул Сатылганаў.

т. 15, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЫДЫКБЕ́КАЎ Тугельбай (н. 14.5.1912, Цюпскі р-н Ісык-Кульскай вобл., Кіргізія),

кіргізскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Кіргізіі (1968). Акад. АН Кіргізіі (1954). Вучыўся ў зоавет. ін-це ў Ашгабаце. Друкуецца з 1930. Тэма працы ў зб-ках паэзіі «Барацьба» (1933), «Героі» (1936), «Паэт-салавей» (1938), «Зварот да чалавека» (1969), «На перавале» (1980). Аўтар раманаў «Людзі нашых дзён» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), «Сярод гор» (кн. 1—2, 1955—58), «Жанчыны» (кн. 1—2, 1962—66), «Равеснікі» (1977), аўтабіягр. кн. «Шлях» (1982).

Тв.:

Рус. пер. — Соч. Т. 1—4. Фрунзе, 1969—70;

Исповедь Букентай. М., 1980.

Літ.:

Даронян С.К. Тугельбай Сыдыкбеков М., 1966.

т. 15, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САРТБА́ЕВА Кайыргуль (н. 20.6.1936, с. Кара-Булак Чуйскай вобл., Кіргізія),

кіргізская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар. арт. СССР (1980). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1962). З 1962 салістка Кіргізскага т-ра оперы і балета. З 1986 рэктар (з 1987 праф.) Кіргізскага ін-та мастацтваў. Сярод партый: Ай-Чурэк, Каныкей, Тотуя («Месяцавая прыгажуня», «Манас», «Тактагул» У.​Уласава, А.​Малдыбаева і У.​Ферэ), Джаміля («Джаміля» М.​Раўхвергера), Гюльсара («За гадзіну да світання» Уласава і Ферэ), Таццяна («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Вольга («Русалка» А.​Даргамыжскага), Дэздэмона («Атэла» Дж.​Вердзі), Чыо-Чыо-сан («Чыо-Чыо-сан» Дж.​Пучыні), Маргарыта («Мефістофель» А.​Бойта), Мікаэла («Кармэн» Ж.​Бізэ) і інш. У камерным рэпертуары значнае месца займаюць творы рус. і замежных кампазітараў. Дзярж. прэмія Кіргізіі 1989.

т. 14, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕЎМЫВА́КІН Сяргей Барысавіч (н. 17.4.1930, с. Белаводскае Чуйскай вобл., Кіргізія),

бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.​Я.​Рэпіна (1961). З 1961 працаваў у Душанбе. З 1967 у Мінску: гал. архітэктар праектаў, нач. аддзела ін-та «Белдзіпрагандаль», з 1990 кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі. Асн. работы: гандл. цэнтры па вул. Маскоўскай у Брэсце (1977), па вул. Ракасоўскага ў Пінску (1990, у сааўт.), па Ракаўскай шашы (1934, у сааўт.) і ў жылым раёне Паўд. Захад 1 і 2 у Мінску (1982, 1984, у сааўт.), рэсп. спарт. комплекс «Раўбічы», Палац шахмат па вул. К.​Маркса (1982, у сааўт.), рэканструкцыя будынкаў ГУМа (1984) і ЦУМа (1990, абодва ў сааўт.) у Мінску; клуб-сталовая, мед. блок і добраўпарадкаванне пляжа санаторыя «Беларусь» у Місхоры (Крым).

т. 11, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)