БАРКАЛДО́Й,

Баркалдаі, хрыбет у Цянь-Шані, на левабярэжжы р. Нарын (Кіргізія). Даўж. каля 100 км. Сярэдняя выш. каля 4300 м, найб. (на З) 5049 м. Складзены з крышт. сланцаў, мармураў, гранітаў. На схілах пераважае паўпустынная расліннасць, вышэй — скалы і асыпкі з разрэджанай ксерафітнай расліннасцю. На паўн. схілах значнае абледзяненне.

т. 2, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)