«Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў» (пастанова) 4/167; 10/32
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ОПС,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня ўрадлівасці, багатага жніва і пасеваў. Яе эпітэт Кансівія (Сейбітка), магчыма, звязаны з блізкасцю культу О. да культуагр. бога Конса. У гонар О. наладжваліся святы і ахвярапрынашэнні (25 жн. і 19 снеж.). У 3 ст. да н.э. яна атаясамлена з Рэяй і лічылася жонкай Сатурна, апякункай Рыма, дзе ў яе гонар на Капітоліі і на форуме былі пабудаваны храмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНУ́РЫС, Анхур, Інхар,
у егіпецкай міфалогіі бог палявання, вайны. Цэнтр культу Анурыса — г. Тыніс, дзе ён лічыўся тварцом сусвету. У міфах найчасцей выступаў як сонечны змеяборац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́СТАР (ням. Pastor ад лац. pastor пастух),
служыцель культу ў пратэстанцкіх цэрквах, якія адмаўляюць інстытут свяшчэнства. Вядзе звычайны лад жыцця і не лічыцца выключным уладальнікам «боскай ласкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́ГІІ (ад лац. collegium) у Старажытным Рыме, карпарацыі асоб, звязаных агульнай прафесіяй або выкананнем культу (К. жрацоў, ветэранскія, рамеснікаў і інш.). На чале К. быў выбарны магістр (кожныя 5 гадоў спіс членаў К. пераглядаўся).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ШЧЫ,
астанкі людзей, якія падвергліся натуральнай муміфікацыі і аб’яўлены духавенствам цудатворнымі, нятленнымі. Шанаванне М. — элемент культу святых, аб’ект рэліг. пакланення ў праваслаўных і католікаў. М. захоўваюцца і выстаўляюцца ў храмах у т. зв. раках — грабніцах або каўчэгах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДЖАЯВА́ДА, Безвада,
горад на Пн Індыі ў ніжнім цячэнні р. Крышна, у штаце Андхра-Прадэш. 701,8 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Тэкст., харч., цэм., маш.-буд. прадпрыемствы. Вакол Віджаявады вял. ірыгацыйная сістэма, якая ўключае дэльту р. Крышна. Цэнтр будыйскага культу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІЯ́ («бог мой Яхве»),
у Старым запавеце (3-я і 4-я кн. Царстваў) прарок. Прыхільнік бога Яхве, змагар за ўмацаванне яго культу як адзінага ў Ізраільскім царстве, смела ўступае ў змаганне са жрацамі і ізраільскімі царамі — абаронцамі культу бога Ваала. Адораны амаль боскай уладай цудатворац, вуснамі якога гаворыць сам Бог, прапаведнік, які прадказвае будучыню ад імя Бога. Паводле падання, меў аблічча жабрака-аскета. Пасля заканчэння яго місіі Бог узнёс І. на неба на вогненнай калясніцы. У розных народаў пра І. існуе вял. паслястаразапаветная міфалагічная традыцыя. Напр., у слав. традыцыях І.-прарок выступае як персанаж, звязаны з громам, дажджом і ўрадлівасцю. Менавіта ў гэтым кантэксце 20 ліп. па ст.с. праваслаўныя адзначаюць свята «Ільін дзень», ці Ілья (Ілля).
Ілія Прарок. Абраз наўгародскай школы. Канец 14 — пач. 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІР (ад грэч. klēros жэрабя),
у хрысціянскай царкве сукупнасць свяшчэннаслужыцеляў (святароў, епіскапаў) і царкоўнаслужыцеляў (псаломшчыкаў, дзякоў і інш.); тое, што і духавенства. У раннім хрысціянстве азначала апостальскае прызванне. Потым стала ўжывацца ў значэнні «духавенства» да тых асоб, якія былі выбраны па жэрабю ў якасці служыцеляў культу.