1) дакладнае ўзнаўленне тэксту якога-н. дакумента. К., завераная ва ўстаноўленым законам парадку, мае такую ж юрыд. сілу, як і арыгінал.
2) У выяўленчым мастацтве — дакладна зробленае ад рукі (у адрозненне ад рэпрадукцыі або злепка) узнаўленне чаго-н., напр., якога-н. твора, карціны, скульптуры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛЬКА (франц. calque),
празрыстая папера або тканіна, якія выкарыстоўваюцца ў чарчэнні; копія чарцяжа або малюнка на такім матэрыяле. Прызначана для капіравання чарцяжоў тушшу і для атрымання з іх святлакопій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДБІ́ТАК,
адлюстраванне тэксту, графічнай інфармацыі на паперы, кардоне і інш. матэрыяле, атрыманае з друкарскай формы. Адрозніваюць адбіткі пробныя (для кантролю якасці) і тыражныя (прадукцыя, якая атрымліваецца з друкарскай машыны). Параўн.копія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНЕ́ВІЧ (Ян) (?—1881),
бел. жывапісец, партрэтыст. Вучыўся ў Вільні ў Я.Рустама. Сярод работ партрэты бел. і польскіх гіст. дзеячаў: І.Славацкага, А.Валіцкага, Е.Станевіча, «Партрэт І.Тышкевіча, старосты вяляціцкага» (1859, копія з партрэта 18 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛЕ́ПАК,
дакладная копія твора скульптуры, прыкладнога і інш. відаў мастацтва аб’ёмнага характару. З. атрымліваюць шляхам зняцця з арыгінала формы, цвёрдай (гіпс) або мяккай (васковай, пластылінавай і інш.), і заліўкі ў яе гіпсу, сінт. масы і інш. Выкарыстоўваецца ў музейных экспазіцыях, рэстаўрацыі, у якасці навучальнага дапаможніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ПЕТРАПА́ЎЛАЎСКІ САБО́Р,
помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны па ініцыятыве і на сродкі графа М.П.Румянцава. Пастаўлены ў 1809—24 (арх. Дж.Кларк) непадалёку ад Гомельскага палаца (гл.Гомельскі палацава-паркавы ансамбль). Закладзены 18.10.1809 протаіерэем Іаанам Грыгаровічам. Дзейнічаў да 1935 і ў 1941—60. У 1988—89 перададзены вернікам. Будынак мае цэнтрычную кампазіцыю. У плане — выцягнуты крыж з развітым трансептам, кароткім сярэднім нефам і невял. рызніцамі абапал алтарнай часткі. Сяродкрыжжа завершана купалам на высокім светлавым барабане. На тарцах 4 дарычныя 6-калонныя порцікі, па баках нефа рады паўкалон. У афармленні фасадаў выкарыстаны асн. класіцыстычныя элементы дэкору. У левай частцы трансепта магіла Румянцава, на якой устаноўлена копія скульптуры італьян. майстра А.Кановы «Багіня міру» (выканана скульпт. В.І.Дэмут-Маліноўскім), сцены над магілай у абразах, сярод якіх і копія з карціны італьян. мастака Карэджа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛКАМЕ́Н (Alkamenēs),
старажытнагрэчаскі скульптар 2-й пал. 5 ст. да н.э. Працаваў у Афінах. Вучань Фідыя, ад якога пераняў прынцып адзінай пластычнай трактоўкі цела і вопраткі («Афрадыта ў садах», копія). Захаваліся копіі статуі Гермеса Прапілейскага, скульпт. група «Прокна і Ітыс».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛЬГАМЕШ,
паўлегендарны правіцель шумерскага г. Урук (28 ст. да н.э.). У эпічных песнях 3-га тыс. да н.э., паэме канца 3-га — пач. 2-га тыс. да н.э. апісваюцца подзвігі Гільгамеша, яго дружба з дзікім чалавекам Энкіду, падарожжа ў пошуках сакрэту бессмяротнасці. Копія паэмы, напісаная клінапісам на 12 гліняных таблічках, знойдзена ў б-цы асірыйскага цара Ашурбаніпала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЭ́КПУЛ (Blackpool),
горад на З Вялікабрытаніі, на беразе Ірландскага м. 143 тыс.ж. (1989). Аэрапорт. Авіяц., аўтамаб., тэкст., харч.прам-сць. З 18 ст. вядомы як курорт. Вызначаецца мяккім кліматам, пясочны пляж даўж. больш за 10 км. Цэнтр адпачынку, марскіх купанняў і турызму (больш за 5 тыс. атэляў і пансіянатаў). Традыцыйнае месца правядзення канферэнцый брыт. партыі і прафсаюзаў. У 1895 у Блэкпуле пабудавана паменшаная (выш. 158 м) копія Эйфелевай вежы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ КАЙЧЖЫ́ (каля 344, г. Усі, Кітай — каля 406),
кітайскі жывапісец і тэарэтык мастацтва. Яго творчасць увасабляе канфуцыянскія ідэі маральнага ўдасканалення (гл.Канфуцыянства). Скруткі Гу Кайчжы, вядомыя па пазнейшых копіях, складаюцца з асобных дыдактычных паводле зместу жанравых сцэн (часам на фоне пейзажу); павольная рытміка ліній звязвае вытанчана акрэсленыя фігуры ў выразныя групы («Павучанне прыдворным дамам», 9 жанравых сцэн, копія 6 ст.; цыкл «Легенда пра фею ракі Ло», копіі 10—11 ст.).