Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯНЕ́ЦКІЯ ЗА́МКАВА-ПАЛА́ЦАВЫЯ КО́МПЛЕКСЫ.
Існавалі ў 17—19 ст. у г. Камянец Брэсцкай вобл. Пабудаваны недалёка ад Камянецкай вежы на беразе р. Лясная. Комплекс драўляных збудаванняў 1-й пал. 17 ст. быў умацаваны земляным валам і абкружаны вадзяным ровам, праз які з боку Камянца быў мост. У цэнтры дзядзінца стаяў 2-павярховы рэнесансавы палац з аркаднай галерэяй на гал. фасадзе, уваход быў праз двух’ярусную браму. Каля брамы стаялі 2 жылыя флігелі, гасп. пабудовы, за межамі ўмацаванняў на беразе ракі — бровар і вял. 2-павярховы свіран. У 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. комплекс перабудаваны. Складаўся з дзядзінца і ўмацаванага драўлянай абарончай сцяной «перадзамачча». Дзядзінец быў умацаваны земляным валам і астрогам. У цэнтры знаходзіўся невял. 1-павярховы палац, за ім — жылыя флігелі і гасп. пабудовы. «Перадзамачча» злучалася з дзядзінцам праз вадзяны роў мостам з 2 брамамі. У ніжнім ярусе замкавай брамы была турма, у верхнім — лямус з адкрытай галерэяй. У 18 ст. комплекс перабудаваны ў барочны палацавы комплекс, які захаваў ранейшыя вонкавыя ўмацаванні і 2-ярусную браму. Насупраць брамы стаяў 2-павярховы драўляны палац. Дзверы яго былі аздоблены арнаментальнай разьбой, сцены — шпалерамі, падзеленымі разнымі ліштвамі. Каля брамы размяшчаліся дом аканома, кухня, гасп. пабудовы. У канцы 18 — пач. 19 ст. комплекс заняпаў.
Існавалі ў 17—19 ст. у в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на. 1) У інвентары 1650 апісаны драўляны замак з абарончымі сценамі і 4 вуглавымі вежамі, абкружаны штучным ровам і сажалкамі. На замкавым двары стаялі 1-павярховы драўляны палац, дом «прускага муру», розныя гасп. пабудовы, стайня, вадзяны млын, тартак.
2) У інвентары 1745 апісана сядзіба (драўляны палац, фальварак, гасп. пабудовы, ставы з млынамі, рыбныя сажалкі).
3) У пач. 19 ст. за 1 км ад вёскі пабудаваны мураваны 2-павярховы палац у стылі несапраўднай готыкі. У ім знаходзілася каштоўная калекцыя твораў выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва, сабраная М.Тышкевічам. Згарэў у 1860. Да 1876 побач пастаўлены новы мураваны атынкаваны палац. У вял. парку, што абкружаў палацы, быў звярынец.
Астрашыцка-Гарадоцкія замкава-палацавыя комплексы. Палацы. З малюнка Н.Орды.
расійскі хімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. з 1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1956), дзе і працуе. Навук. працы па хіміі і фізікахіміі высокамалекулярных злучэнняў. Адкрыў і растлумачыў з’яву хуткай нізкатэмпературнай полімерызацыі цвёрдых манамераў пры фазавых пераўтварэннях. Даследаваў заканамернасці радыкальнай полімерызацыі манамераў, якія іанізуюцца; палімер-палімерныя комплексы лінейных сінт. поліэлектралітаў. Паказаў магчымасць мадэлявання функцый біяпалімераў пры дапамозе сінт. макрамалекул, сінтэзаваў макрамалекулярныя мадэлі некат. ферментаў. Атрымаў і даследаваў комплексысінт. поліэлектралітаў з бялкамі, якія мадэлююць нуклеапратэідныя комплексы ў біял. сістэмах (1977—80). Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІРАКЕ́ТА,
разнавіднасць кіроўнай ракеты для паражэння на траекторыях палёту ракет стратэгічнага, аператыўна-тактычнага і тактычнага прызначэння і іх галаўных частак. Мае звышгукавую скорасць палёту, аснашчана асколачна-фугаснымі і ядзернымі баявымі часткамі. П. маюць універсальныя зенітныя ракетныя комплексы, якія забяспечваюць проціракетную і процісамалётную абарону, агнявыя комплексы проціракетнай абароны. У якасці П. выкарыстоўваюць міжкантынент. балістычныя ракеты з многазараднымі галаўнымі часткамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫКАСПІ́ЙСКАЯ НАФТАГАЗАНО́СНАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ Размешчана ў Прыкаспійскай нізіне, у Зах.-Казахстанскай, Атыраўскай Мангістаўскай і Акцюбінскай абласцях Казахстана, Калмыкіі, Валгаградскай, Саратаўскай і Астраханскай абласцях Расіі. Пл. 500 тыс.км². Першае радовішча адкрыта ў канцы 19 ст. Да 1985 адкрыты 104 радовішчы, у т. л. Кенкіякскае, Жанажольскае, Тэнгізскае, Астраханскае. Прымеркавана да аднайменнай сінеклізы. Прамысл. нафтагазаноснасць звязана з адкладамі падсалявой тоўшчы, дзе вылучаны 4 прадуктыўныя комплексы дэвонска-пермскага ўзросту (агульнай магутнасцю 3—13 км) і 38 пакладаў з метананафтэнавай нафтай, шчыльн. 823—833 кг/м³; і надсалявой тоўшчай — 2 прадуктыўныя комплексы верхняпермска-ніжнемелавога ўзросту (агульнай магутнасцю 2—8 км), больш за 470 пакладаў з метананафтэнавай нафтай, шчыльн. 880 кг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПАПРАТЭІ́ДЫ, ліпапратэіны,
комплексы бялкоў і ліпідаў. Надмалекулярныя ўтварэнні (ядро складаецца з малекул трыгліцэрыдаў і эфіраў халестэрыну, абалонка — з бялкоў, фосфаліпідаў і свабоднага халестэрыну), бялковыя кампаненты Л. прадстаўлены 9 індывід. бялкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБДУ́КЦЫЯ,
перанос акіянічнай кары і мантыі на ўскраіну кантынента. У выніку абдукцыі цяжкія блокі акіянскай літасферы нагрувашчваюцца на менш шчыльную кантынентальную кару, утвараючы афіялітавыя комплексы (гл.Афіяліты). Пашыраны ў знешніх частках складкавых абласцей Апалачаў, Альпаў, Гімалаеў, Андаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАТРЫВА́ЛЫ ГАРЫЗО́НТ,
тоўшча воданепранікальных ці адносна воданепранікальных горных парод, якая перакрывае або падсцілае ваданосны гарызонт. Адрозніваюць водатрывалыя гарызонты рэгіянальныя, мясц. і лакальныя. Рэгіянальныя звычайна падзяляюць буйныя ваданосныя комплексы, мясцовыя — ваданосныя гарызонты, лакальныя пашыраны пераважна ў зоне аэрацыі, дзе спрыяюць утварэнню верхаводкі. Гл. таксама Водапранікальнасць.