РЫБАНУКЛЕАПРАТЭІ́ДЫ,
складаныя комплексы рыбануклеінавых кіслот з бялкамі. Паводле амінакіслотнага саставу падобныя да бялкоў мышцаў, валодаюць скарачальнымі ўласцівасцямі.
Уваходзяць у мітатычны апарат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)