Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Verbum
анлайнавы слоўнікПРАКЛЁНЫ,
устойлівыя па прынцыпах пабудовы і імправізацыйныя па рэалізацыі (адпаведна выпадку) формулы вербальнай (слоўнай) магіі шкадлівага характару. Адна з праяў архаічнай свядомасці чалавека, яго веры ў магічныя сродкі ўздзеяння на чалавека, жывёлу, аб’екты нежывой прыроды, а найперш у дзейсную сілу слова. Найчасцей выказваюцца ў адказ на рэальнае ці ўяўнае праяўленне агрэсіі, варожасці ў дзеяннях і словах. У іх назіраецца імкненне «адвярнуць» шкадлівае дзеянне на крыніцу яго спараджэння, магічным спосабам адпомсціць за нейкае зло, знішчыць крыўдзіцеля і яго род, дабрабыт і інш.
Разбурэнне міфалагічнай сістэмы ператварыла формулы П. у бясшкодныя выслоўі.
Публ.: Выслоўі /
Літ.:
Нікіфароўскі М.Я. Напаўпрыказкі-напаўпрымаўкі //
Federowski M. Lud białoluski. T. 1. Kraków, 1897;
Pietkiewicz Cz. Kultura duchowa Polesia Rzeczyckiego. Warszawa, 1938;
Moszyński K. Kultura ludowa słowian. T. 2: Kultura duchowa. Cz. 1. 2 wyd. Warszawa, 1967.
Л.М.Салавей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)