Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кзыл-Ардзінская вобласць 5/555— 556 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАГЛА́НАВА Роза Тажыбаеўна (н. 1.1.1922, г. Казалінск Кзыл-Ардзінскай вобл., Казахстан),
казахская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1967). З 1949 салістка Казах, філармоніі, з 1960 — Казахканцэрта. Выканальніца нар. (казах., рус., узб., тат., манг., карэйскіх і інш.) і эстрадных песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́РДАР’Я (стараж. Яксарт),
рака ў Таджыкістане, Узбекістане і Казахстане, вытокі ў Кіргізіі. Утвараецца ад сутокаў рэк Нарын і Карадар’я. Даўж. 2212 км (ад вытоку р. Нарын 3019 км), пл.бас. 219 тыс.км². Бас. рэк Нарын і Карадар’я ў гарах Цянь-Шаня. Верхняе цячэнне С. ў межах Ферганскай даліны ў нізкіх берагах, пры выхадзе з даліны прарэзвае Фархадскія горы, утварае Бегавацкія парогі. Ніжняе цячэнне па ўсх. ускраіне пустыні Кызылкум (рэчышча прыўзнята над навакольнай мясцовасцю, звілістае і няўстойлівае). Раней С. ўпадала ў Аральскае м., у вусці ўтварала невял. дэльту; цяпер воды ракі поўнасцю разбіраюцца на гасп. патрэбы. Асн. прытокі: Чырчык, Арысь (справа). Найб. воднасць у сярэднім цячэнні, каля чыг. ст. Цюмень-Арык (996 км ад вусця) сярэдні расход вады 618 м³/с. Вясенне-летняе разводдзе. С. нясе шмат наносаў (да 10—12 млн.т за год), вада мутная. Рыбалоўства. Суднаходная на асобных участках ад г. Бекабад. У даліне С. густая сетка арашальных каналаў. Кайраккумская, Фархадская, Чардарынская ГЭС і вадасховішчы, Кзыл-Ардзінская плаціна. Каля Чардарынскага вадасх. саланаватае воз. Айдаркуль. На С. — гарады Худжанд (Таджыкістан), Бекабад (Узбекістан), Чардара, Кзыл-Арда, Казалінск (Казахстан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯВЕ́Ц Ларыса Васілеўна (н. 13.2.1941, пас.Кзыл-Тэпа Бухарскай вобл., Узбекістан),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1987), праф. (1988). Скончыла Гродзенскі мед.ун-т (1964). дзе працавала з 1968 (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па алергічных хваробах у дзяцей, уплыве экалагічна неспрыяльных фактараў (радыяцыі. цяжкіх металаў) на стан здароўя дзяцей Беларусі. Бронзавы медаль ВДНГ «Ахова здароўя маці і дзіцяці ў СССР» (1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНДЫ́Р, кзыл-курай,
турка (Trachomitum),
род кветкавых раслін сям. кутравых. 6 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, ва ўмеранай зоне Азіі.
Шматгадовыя травы ці паўкусты з прамастойным разгалінаваным сцяблом выш. да 1,5 м, у якім да 20—27% лубу. Лісце з кароткім чаранком, падоўжана- ці авальна-ланцэтнае. Кветкі дробныя, белыя, ружовыя або чырвона-фіялетавыя, сабраныя ў рыхлыя гронкі на верхавінках сцёблаў. Плод — лістоўкападобны, даўж. 8—20 см. Валокны з лубу К. насычаны дубільнымі рэчывамі і смоламі, устойлівымі да загнівання, прыдатныя для вырабу рыбалоўных сетак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАШЫ́ДАЎ Шараф Рашыдавіч (6.11.1917, г. Джызак, Узбекістан — 6.11.1983),
партыйны і сав. дзеяч Узбекістана, пісьменнік. Скончыў Узб.ун-т у Самаркандзе (1941), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1948). Настаўнічаў. З 1935 на журналісцкай працы, у 1943—49 рэдактар газет «Ленін юлы» («Ленінскі шлях») і «Кзыл Узбекістон» («Чырвоны Узбекістан»). У 1949—50 старшыня Саюза пісьменнікаў Узбекістана. З 1950 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета УзбССР. У 1959—83 першы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана. З 1961 кандыдат у чл. Прэзідыума (з 1966 Палітбюро) ЦККПСС. Аўтар вершаў і празаічных твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМ (Кім Сен) Нічыпар Сцяпанавіч
(н. 28.11.1936, с. Цінкан Прыморскага краю, Расія),
расійскі тэатр. дзеяч, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (1997). Скончыў Ташкенцкі ін-т мастацтваў (1960). У 1960—63 рэжысёр і акцёр Карэйскага т-ра ў г.Кзыл-Арда (Казахстан). У 1970—89 выкладаў у Ташкенцкім ін-це культуры. Даследуе вытокі і формы нар.тэатр. мастацтва сярэднеазіяцкага рэгіёна, іх узаемасувязі і ўзаемаўплывы. Наладжвае творчыя сувязі дзеячаў культуры краін СНД. З 1991 прэзідэнт Саюза міжнар.кар. асацыяцый дружбы і супрацоўніцтва (Масква).
Тв.:
Народное художественное творчество Советского Востока. М., 1985.
Літ.:
Пашкоў Г.П. Дарога да акіяна // Пашкоў Г.П. Палескія вандроўнікі. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМРА́ЕЎ Разак (15.5.1910, г.Кзыл-Арда, Казахстан — 5.5.1981),
узбекскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт. Узбекістана (1959). Нар.арт.СССР (1969). Скончыў ташкенцкія ін-т асветы (1930) і тэатр.-маст.ін-т (1954). З 1934 гал. рэжысёр Наманганскага т-ра, з 1946 рэжысёр і акцёр, з 1959 гал.рэж. Узбекскага т-ра імя Мукімі (Ташкент). Сярод роляў: Васіль Іванавіч («Нурхон» К.Яшэна), Назым («Тахір і Зухра» С.Абдулы) і інш. Паставіў «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1939), «Мукімі» Абдулы (1954), «Закаханы Ташболта» Х.Гуляма і «Таямніцы паранджы» Х.Хамзы (абедзве 1961) і інш. З 1945 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1948. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1972.